Грамадзянка ФРГ, якая прыбыла ў Мінск, не задэкларавала 15 зліткаў золата, распачаты адміністрацыйны працэс

1 кастрычніка, Позірк. Грамадзянка Германіі, якая прыбыла ў нацыянальны аэрапорт Мінск са Стамбула, не задэкларавала 15 зліткаў золата, паведаміла 1 кастрычніка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, яна перасякала мяжу па “зялёным калідоры”, прызначаным для тых, хто накіроўваецца без тавараў, што трэба дэклараваць. Мытнікі “усумніліся ў яе дзеяннях, перанакіравалі жанчыну на “чырвоны калідор”, і пры надглядзе багажу выявілі залатыя зліткі і манету”.
Замежніца паведаміла, што “набывала каштоўнасці на рынках у розных краінах і не ўпэўненая, што яны сапраўды залатыя”.
Экспертыза пацвердзіла, што знойдзеныя ў грамадзянкі Германіі 15 зліткаў агульнай масай больш за 117 грамаў сапраўды залатыя — 999,9 пробы. Залатой таксама выявілася 30-грамовая манета.
Кошт тавараў, паводле інфармацыі беларускага боку, склаў больш за 78 тыс. рублёў (26,1 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
“У дачыненні да грамадзянкі Мінскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30% (10–30%. — “Позірк”.) кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння”, — адзначаецца ў паведамленні.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка



