Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 2 кастрычніка

2 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 кастрычніка.
Курс долара вырас да 2,9887 рубля (+0,13%; +0,0039), юаня — да 4,1935 за 10 (+0,11%; +0,0047), расійскага рубля — да 3,6865 за 100 (+0,64%; +0,0233).
Еўра патаннеў да 3,525 (-0,14%; -0,005).
На мінулым працоўным тыдні (22–26 верасня) каціроўка долара вырасла на 1,22% (з 3,043 да 3,08), юаня — на 0,01% (з 4,2563 да 4,2569 за 10); еўра — знізілася на 0,07% (з 3,57 да 3,5676), расійскага рубля — на 0,02% (з 3,6396 да 3,6389 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка