Туск сустрэўся з Ціханоўскай і выказаўся пра Беларусь на саміце ў Капенгагене

2 кастрычніка, Позірк. “Прымаючы пад увагу правакацыі з боку Расіі і Беларусі, якія назіраюцца ў Польшчы, для мяне відавочна, што тое, што адбываецца цяпер у Еўропе, з’яўляецца вайной”, — заявіў на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Ён заклікаў еўрапейскіх лідараў “пазбавіцца ад ілюзій”, адзначыўшы, што некаторыя з іх “называюць гэта поўнамаштабнай агрэсіяй, інцыдэнтам, правакацыяй, але гэта — вайна”.
“Амаль кожны дзень у нас адбываюцца правакацыі на мяжы з Беларуссю. Вайна для нас не з’яўляецца абстрактнай, на мяжы з Беларуссю ў нас больш за 100 спробаў амаль штодня, з ужываннем фізічнага гвалту ў дачыненні да салдат на нашай мяжы. Гэта цяпер наша штодзённая руціна”, — заявіў Туск, адзначыўшы, што нелегальная міграцыя “вельмі добра арганізаваная Пуціным і Лукашэнкам”.
Паводле інфармацыі на старонцы канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы ў сетцы Х, на палях саміту ў Капенгагене ён правёў сустрэчу з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай. Падрабязнасці сустрэчы не прыводзяцца.
Пра тое, што Ціханоўская ўдзельнічае ў VII саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене, раней паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
У сталіцу Даніі прыбыло каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Паводле слоў Вячоркі, Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце па запрашэнні прэм’ер-міністра Даніі Метэ Фрэдэрыксен і прэзідэнта Еўрапейскага савета Антоніу Кошты.
Асноўныя тэмы мерапрыемства — Украіна, бяспека і міграцыя.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

