Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, заяўляе LRT

7 кастрычніка, Позірк. Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе, заяўляе партал LRT, сцвярджаючы, што атрымаў пацверджанне ад міністра замежных спраў Кястуціса Будрыса.
Паводле інфармацыі медыя, пасля прыбыцця ў 2020 годзе палітыку была забяспечана кругласутачная ахова — як на тэрыторыі Літвы, так і па-за яе межамі, а таксама нададзены статус “афіцыйнага госця катэгорыі С”, які звычайна маюць “амбасадары замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Літве, члены Еўрапейскай камісіі ды іншыя асобы падобнага ўзроўню”.
LRT падкрэслівае, што Ціханоўская “не мае дыпламатычнага статусу, таму на яе не распаўсюджваецца дыпламатычны імунітэт”. Са спасылкай на ўласныя крыніцы СМІ заявіла, што ахова палітыка і спадарожныя выдаткі “каштавала дзяржаве прыкладна ў 1 млн еўра на год”.
“Згодна з наяўнымі звесткамі, ахова С. Ціханоўскай не скасоўваецца цалкам, але ўзровень фізічнай абароны зніжаецца, а гарантаванне яе бяспекі перадаецца са Службы аховы кіраўніцтва ў Бюро крымінальнай паліцыі. Гэтае падраздзяленне забяспечвае абарону не на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, а як асобе, якой аб’ектыўна можа пагражаць небяспека — напрыклад, сведкам або пацярпелым”, — гаворыцца ў паведамленні.
Медыя адзначае, што рашэнне “пачалі рэалізоўваць з 1 кастрычніка, з пераходным перыядам да лістапада”.
“Імкнучыся не нашкодзіць бяспецы ахоўнай асобы, мы не можам публічна нічога каментаваць па гэтым пытанні, а таксама не можам ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра ўзмацненне або паслабленне аховы. Захады абароны, якія робяцца службай, з’яўляюцца сакрэтнай інфармацыяй, якую нельга выдаваць”, — заявіў LRT першы намеснік дырэктара Службы аховы кіраўніцтва Паўлюс Няміра.
- Эканоміка
- ЭканомікаУ верасні ў Беларусі прададзена на 2% больш новых легкавых аўтамабіляў, чым месяцам раней — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты на 2 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа пяць дзён кастрычніка колькасць спробаў незаконна трапіць з Беларусі ў ЕС вырасла на 80% у параўнанні з першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка