Офіс Ціханоўскай працягвае чакаць ад літоўскага боку прапановы аб новай сістэме бяспекі — Кучынскі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 кастрычніка 2025 года ў 10:20

10 кастрычніка, Позірк. “Мы чакаем ад Літвы дэталяў датычна новай сістэмы бяспекі“, — паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, каментуючы “Позірку” яе відэазварот 9 кастрычніка з нагоды функцыянавання офіса.
Дэмакратычны лідар заявіла, што працягвае працу “дзеля агульнай мэты“. “Мы з камандай будзем і далей змагацца за вызваленне палітвязняў, адстойваць інтарэсы беларусаў і прыцягваць міжнародную ўвагу да праблем у Беларусі. Якія б цяжкасці ні ўзнікалі, мы працягваем працу. Нягледзячы на любыя выклікі, ніякія перашкоды нас не спыняць. Мы тут і працягваем дзейнічаць”, — сказала Ціханоўская.
Пра лёс фізічнага офіса ў Вільнюсе канкрэтнай інфармацыі не прагучала.
Паводле слоў Кучынскага, ён гатовы паўтарыць тое ж, што заявіў раней: “Офіс працягвае сваю працу, Ціханоўская працягвае працаваць паводле плана і выконваць свае абавязкі па-за залежнасцю ад якіх бы там ні было абставінаў — нават нягледзячы на тое, што частка людзей працуе дыстанцыйна“. Беларусы, заявіў дарадца, могуць быць упэўненыя, што барацьба будзе працягнутая.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйная прычына — рэвізія ўзроўню пагроз. Гэтае рашэнне рэзка раскрытыкавалі былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, член парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь“ Томас Тамілінас. Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце назвала рашэнне не тэхнічным, а палітычным.
Дзеючая кіраўнік урада Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай “не знятая“, але “скарэктаваная з улікам бягучых рэалій“. На яе думку, літоўскія службы “выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі варта ўжываць на аснове гэтага“.
Дзяніс Кучынскі заявіў, што праца фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпыненая ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі“. “Мы не можам агучваць дэталі з меркаванняў бяспекі. У офісе застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы”, — дадаў ён.
Паводле слоў Кучынскага, каманда офіса знаходзіцца ў кантакце з літоўскімі партнёрамі “адносна дэталяў новай сістэмы бяспекі“: “Пасля таго як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізаваная, будуць прынятыя рашэнні адносна фармату далейшай працы”.
“Праца <…> як такая не спыненая — мы працягваем сваю дзейнасць. Гаворка ідзе толькі аб часовым прыпыненні працы фізічнага офіса ў Вільнюсе”, — падкрэсліў дарадца Ціханоўскай.
“Падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з нашага боку захоўваецца і, магчыма, нават узмацняецца“, — заявіў 9 кастрычніка спікер Сейма Літвы Юозас Олекас.
Паводле яго слоў, літоўскі парламент падтрымлівае цесныя сувязі з беларускімі дэмсіламі з дапамогай сустрэч, абмеркаванняў і сумеснай працы.


- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваДапамога жанчынам, пацярпелым ад дзеянняў Стрыжака, не будзе брацца са сродкаў для палітвязняў — BySolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 10 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка