У “спіс экстрэмістаў” дададзена 23 чалавекі
17 кастрычніка, Позірк. Яшчэ 23 чалавекі ўключыла Міністэрства ўнутраных спраў у спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.898 пазіцый.
У спіс унесены Марына Жадзінец, Мікіта Грушэўскі, Анастасія Гарчакова, Анастасія Сікірыцкая, Марына Петражыцкая, Ігар Бродка, Аляксей Ісаеў, Яўген Калбаска, Валерый Грыгоніс, Сяргей Лысенка, Наталля Ланкевіч, Анастасія Дравецкая, Марына Марозава, Андрэй Ганчарык, Ірына Нядбайла, Сяргей Кебец, Дзмітрый Хальцоў, Віялета Майшук, Наталля Васільева, Марына Куляшова, Юлія Зароўская, Дзмітрый Леановіч і Юлія Леановіч.
Адбываюць пакаранне палітзняволеная Петражыцкая (асуджана паводле ч. 3 арт. 3611), Грушэўскі (ч. 3 арт. 3611, арт. 3691, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368), Гарчакова, Сікірыцкая (абедзве паводле ч. 3 арт. 3611), Бродка (ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 356), Ісаеў, Калбаска, Кебец, Хальцоў (усе — паводле ч. 1 і 2 арт. 3614), Грыгоніс (ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 1 арт. 130), Марозава (ч. 1 арт. 342), Майшук (ч. 1 арт. 3611, ч. 1 арт. 368), Васільева (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Зароўская (ч. 1 арт. 130, арт. 369, ч. 3 арт. 3611).
Уключаныя ў спіс Леановіч, Ланкевіч і Дравецкая вызвалены ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў прыцягнення паводле арт. 342 КК.
У астатніх ёсць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што, як правіла, азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 356 — здрада дзяржаве;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку, калі ён спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



