На вучэннях па грамадзянскай абароне пад Барысавам адпрацаваныя дзеянні пры атацы беспілотніка па газаправодзе

21 кастрычніка, Позірк. На вучэннях па грамадзянскай абароне пад Барысавам (Мінская вобласць) 21 кастрычніка адпрацаваны “адзін з самых крытычных сцэнарыяў”, звязаны з ліквідацыяй наступстваў “умоўнай атакі беспілотнага лятучага апарата, якая прывяла да пашкоджання наземнага газаправода і ўзгарання газапаветранай сумесі”, паведамляе прэс-служба МНС.
“Пасля лакалізацыі і тушэння пажару работнікамі МНС, аварыйная брыгада распачала аднаўленчыя работы, — адзначыла ведамства. — Для часовай герметызацыі пашкоджанага ўчастка быў выкарыстаны метад накладання бандажа — сучасная тэхналогія, якая дазваляе хутка стабілізаваць сітуацыю без адключэння спажыўцоў. Паралельна спецыялісты выкарысталі газааналізатары для кантролю ўзроўню бяспекі і выключэння паўторнага ўзгарання”.
“Завяршальным этапам стала замена пашкоджанага сегмента трубаправода, што дазволіла цалкам аднавіць працаздольнасць газаразмеркавальнай сістэмы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней прэс-служба МУС заявіла, што на вучэннях “адпрацоўваюцца дзеянні пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, у тым ліку ва ўмовах масавых парушэнняў функцыянавання камунальна-энергетычных сетак” (з’яўляюцца часткай крытычнай інфраструктуры).
У комплексных вучэннях з рэспубліканскімі службамі грамадзянскай абароны сярод іншых удзельнічае кіраўніцтва ўрада, міністэрстваў, ведамстваў, а таксама дзяржсакратарыята Савета бяспекі.
Мерапрыемства ладзіцца на фоне рэгулярнага парушэння паветранай прасторы беспілотнікамі, як мяркуецца, тымі, якімі Расія атакуе ўкраінскую тэрыторыю, а таксама на фоне частых нападаў Украіны на паліўную інфраструктуру РФ.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2% гародніны менш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка

