У 82-ю гадавіну знішчэння Мінскага гета Беларусь наведаў прадстаўнік МЗС Германіі

24 кастрычніка, Позірк. Упаўнаважаны Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Ніклас Вагнер наведаў Беларусь у 82-ю гадавіну ліквідацыі Мінскага гета, паведаміла амбасада Германіі.
Візіт упаўнаважанага МЗС ФРГ пачаўся з мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, дзе ён “разам з прадстаўнікамі амбасады Германіі ўшанаваў памяць жыхароў Беларусі, якія сталі ахвярамі тыраніі нацыянал-сацыялісцкай Германіі”.
Пазней Вагнер азнаёміўся з ходам рэканструкцыі і мадэрнізацыі Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў беларускай сталіцы, якая знаходзіцца на месцы былога Мінскага гета і на падтрымку якой знешнепалітычнае ведамства Германіі выдаткавала амаль 2,5 млн еўра.
Упаўнаважаны МЗС Германіі таксама ўзяў удзел у памятнай цырымоніі каля мемарыяла “Яма”, дзе паразмаўляў з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны.
“Паездка ўпаўнаважанага Федэральнага міністэрства замежных спраў у Беларусь падкрэслівае значэнне, якое Германія прыдае асэнсаванню памяці аб злачынствах, здзейсненых немцамі ў Беларусі”, — адзначыла амбасада.
Мемарыял “Яма” — помнік ахвярам Халакосту на месцы масавага знішчэння вязняў Мінскага гета падчас Другой сусветнай вайны. Пабудаваны на месцы забойства каля 5 тыс. яўрэяў з гета ў сакавіку 1942 года.
Гета было створанае нацыстамі неўзабаве па ўварванні ў СССР, было адным з найвялікшых гета на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР і ва Усходняй Еўропе, праз яго прайшло каля 100 тыс. яўрэяў, большасць іх загінула. Гета было знішчана 21 кастрычніка 1943 года.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
