Новая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека

3 лістапада, Позірк. Падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі з боку Новай Зеландыі абмяркоўвалася 3 лістапада на сустрэчы міністра замежных спраў гэтай акіянічнай дзяржавы Уінстана Пітэрса і беларускага дэмлідара Святланы Ціханоўскай.
Па выніках сустрэчы Пітэрс адзначыў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што Уэлінгтан “працягвае заклікаць беларускі рэжым гарантаваць датрыманне асноўных правоў чалавека для ўсіх беларусаў”.
Раней галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што на перамовах падчас візіту палітыка ў Новую Зеландыю (3 лістапада) і Аўстралію (4–8 лістапада) будуць узнятыя пытанні прыцягнення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у вайне і злачынствы супраць чалавечнасці; санкцый супраць асоб, што маюць дачыненне да рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне; падтрымкі гуманітарных ініцыятыў, незалежных СМІ. Акрамя таго, плануецца вывучыць патэнцыял рэгіёна як будучага партнёра і інвестара ў дэмакратычную Беларусь (энергетыка, адукацыя, інавацыі, рэформы дзяржаўнага кіравання).
За падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне Уэлінгтан увёў санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі, дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, кіраўніцтва Міністэрства абароны Беларусі, Генеральнага штаба Узброеных сіл, Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта, а таксама шэрагу банкаў, беларускіх прадпрыемстваў з структуры ВПК ды інш.
30 кастрычніка 2025 года спіс папоўнілі ААТ “Нафтан” і канцэрн “Белнафтахім”, якіх у Новай Зеландыі лічаць датычнымі да незаконнага гандлю расійскай нафтай.
Гэтая дзяржава таксама ўвяла шэраг абмежаванняў на гандаль з Беларуссю, якія тычацца як экспарту, так і імпарту.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


