Ціханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл

3 лістапада, Позірк. Не выдаваць беларускіх грамадзян Беларусі, дзе ім пагражае пераслед за палітычныя погляды, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 3 лістапада ў Новазеландскім інстытуце міжнародных адносін.
Спікер таксама папрасіла палітычныя сілы Новай Зеландыі афіцыйна прызнаць структуры беларускіх дэмакратычных сіл — так, як гэта зрабіў Еўрапейскі саюз.
Дыскусія пра сітуацыю ў Беларусі была арганізаваная ў супрацы з Універсітэтам Уэлінгтана. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел больш за 100 экспертаў, дыпламатаў і журналістаў, якія абмяркоўвалі пытанні бяспекі ў Еўропе, уплыў расійскай вайны і ролю Беларусі ў рэгіёне, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Мы выступаем за пастрожанне эканамічных санкцый супраць рэжыму, але не супраць беларускага народа, — сказала палітык. — Мы павінны захаваць яго мабільнасць: даць магчымасць падарожнічаць, навучацца і ўбачыць, якое жыццё ў дэмакратычным грамадстве. Мы таксама заклікаем нашых партнёраў узбудзіць справы супраць [Аляксандра] Лукашэнкі і яго паплечнікаў, каб забяспечыць іх адказнасць. Мы сабралі доказы 6.700 выпадкаў злачынстваў супраць чалавечнасці”.
Беларусаў, якія жывуць у выгнанні па ўсім свеце, аб’ядноўвае мара “вярнуцца дадому, жыць нармальным жыццём у свеце з суседзямі, у гармоніі з навакольным асяроддзем”, падкрэсліла Ціханоўская. Яна заклікала распавядаць гісторыі беларускіх палітвязняў, ахвяраваць гуманітарным арганізацыям.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаНовая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


