Беларусь супрацоўнічае з Варшавай у пошуку падазраваных у дыверсіі на польскай чыгунцы, сцвярджае МЗС

21 лістапада, Позірк. Кампетэнтнымі органамі Беларусі і Польшчы “праводзяцца сумесныя мерапрыемствы па выяўленні месцазнаходжання двух грамадзян Украіны, падазраваных у здзяйсненні на польскай тэрыторыі злачынстваў тэрарыстычнага характару”, паведамляе Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што факт уезду ўкраінцаў у Беларусь пацверджаны, праводзяцца “актыўныя вышуковыя мерапрыемствы”. Сумесна з польскім бокам “адпрацоўваюцца кантакты падазраваных, а таксама ажыццяўляецца комплекс іншых аператыўных мер”.
У выпадку ўстанаўлення месцазнаходжання ўказаных асоб на тэрыторыі Беларусі яны будуць затрыманыя, запэўнівае МЗС. “У далейшым ва ўстаноўленым парадку і з улікам усіх абставін, якія маюць дачыненне да справы, будзе разгледжана пытанне аб іх перадачы польскаму боку”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Гэтая праца праводзіцца ў духу партнёрства і добрасуседства нягледзячы на тое, што з боку Польшчы да гэтага часу не паступіў належным чынам аформлены запыт аб прававой дапамозе па даным пытанні”, — заяўляе ведамства.
19 лістапада нота з просьбай выдаць двух грамадзян Украіны, падазраваных у датычнасці да дыверсій на чыгунцы ў двух ваяводствах Польшчы, уручана часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Польшчы.
15 і 17 лістапада ў Польшчы адбыліся два інцыдэнты на чыгунцы. Спачатку стала вядома аб няспраўнасцях у чыгуначнай інфраструктуры ў раёне населенага пункта Жычын (Мазавецкае ваяводства) у люблінскім напрамку. Шляхі былі пашкоджаныя выбухам, непадалёк выяўлена яшчэ адна выбуховая прылада, якая не здэтанавала, паведамлялі польскія СМІ.
Другі інцыдэнт адбыўся пад Пулавамі (Люблінскае ваяводства), дзе была пашкоджана чыгуначная кантактная сетка.
18 лістапада прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што дыверсію на польскай чыгунцы здзейснілі грамадзяне Украіны, якія пасля гэтага пакінулі краіну праз пункт пропуску Цярэспаль, выехаўшы ў Беларусь.
Тады ж міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі заявіў, што Варшава будзе патрабаваць ад Мінска выдачы фігурантаў.
На наступны дзень пракуратура Польшчы высунула абвінавачанні ў здзяйсненні дыверсій тэрарыстычнага характару паводле замовы Расіі. Датычнымі лічаць 39-гадовага Аляксандра К. і 41-гадовага Яўгена І.
Мужчыны абвінавачваюцца ў шпіянажы, які ўключае дыверсіі ў інтарэсах замежных спецслужбаў, стварэнні пагрозы катастрофы наземнага транспарту і выкарыстанні выбуховых рэчываў. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне.
Паводле справы аб дыверсіях у Польшчы затрымана яшчэ некалькі чалавек.


- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт магчымага ўступлення Беларусі ў вайну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

