Лукашэнка зноў загаварыў пра небяспеку канфлікту УНС з “іншым прэзідэнтам”

25 лістапада, Позірк. Магчыма, на гэта “спатрэбяцца гады”, але неабходна ўжо цяпер пачаць выпрацоўваць стыль працы Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідыума УНС, які “захаваецца назаўжды”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада на пасяджэнні прэзідыума гэтага органа.
“Самае небяспечнае для нас (людзі гэта прыкмецілі, асабліва адмыслоўцы), калі УНС (не сёння, вядома) потым з іншым прэзідэнтам пачне канфліктаваць, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Гэта бяда. Ніякага канфлікту быць не павінна. Таму, выбудоўваючы па сутнасці працу УНС і яго прэзідыума, трэба рабіць так, каб кожны займаўся сваёй справай”.
Палітык прадставіў сваё бачанне таго, “у чым канцэптуальна заключаецца сутнасць паўнамоцтваў аднаго і другога”.
“Прэзідэнт ёсць прэзідэнт. Гэта кіраўнік дзяржавы, яго паўнамоцтвы дзесяцігоддзямі ўжо, груба кажучы, па-народнаму, устаканіліся, і не трэба гэта разбураць. Гэта дае пэўны эфект”, — лічыць Лукашэнка.
У сваю чаргу УНС, на яго думку, павінен “займацца буйнейшымі, глабальнымі пытаннямі”. “Мы дамовіліся, гэта ўжо жалезабетонна, што ён вызначае кірункі працы дзяржавы на аглядную перспектыву, стратэгічныя задачы”, — дадаў спікер.
Паводле слоў Лукашэнкі, дэлегаты УНС “павінны бачыць працэсы, якія адбываюцца ў краіне, заўважаць, калі маюцца недахопы, і на месцах акуратна ўказваць, распавядаць пра гэта мясцовым органам улады”. Аднак яны не мусяць “прыпадабняцца нейкім органам, якія бегаюць па краіне і кантралююць нейкія працэсы”.
“У нас тут некаторыя хварэюць на гэтую праблему — як задаволіць працу УНС, дэлегатаў… Прапануюць кантраляваць усё і ўся. Гэтага дапусціць нельга. У кожнага свае абавязкі і паўнамоцтвы. Калі мы будзем парушаць пэўны парадак, мы прыйдзем да сумных наступстваў”, — заявіў Лукашэнка.
На пасяджэнні прэзідыума УНС 19 лістапада 2024 года палітык ужо заяўляў, што ўва органах улады могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні УНС і прэзідэнта будуць розныя людзі.
“Я мушу сказаць тое, што мяне вельмі турбуе ў частцы Усебеларускага народнага сходу, — казаў Лукашэнка. — Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне прэзідыума ў шырокім складзе, бо нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашанае ў Канстытуцыі): мы ўсе павінны разумець, што УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць. УНС не павінен панаваць над іншымі органамі ўлады, бо мы створым самі сабе праблемы”.
Паводле яго слоў, пакуль на пасадзе старшыні УНС і прэзідэнта знаходзіцца адзін чалавек, гэтага не адбудзецца: “Але потым мы можам стварыць сабе вялікія праблемы”.
Гл. таксама:
УНС і прывід двоеўладдзя. Лукашэнка стварыў монстра, якога сам баіцца (на рускай мове)

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


