Амбасадар Рагожнік разлічвае, што тавараабарот з Расіяй перавысіць па выніках года 60 млрд долараў
28 снежня, Позірк. “Некаторыя вынікі года ў беларуска-расійскіх адносінах” падвёў амбасадар Беларусі ў РФ Аляксандр Рагожнік, паведамляе тэлеграм-канал дыпмісіі.
“Аб тавараабароце: гэты год — чарговы рэкордны год. Я спадзяюся, мы скончым 2025 год з больш за 60 млрд долараў. Таму, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія сёння ўзнікаюць у сувязі з астуджэннем расійскай эканомікі, усё роўна гэта не стала для нас перашкодай, і мы ўсё роўна ідзем з ростам”, — заявіў дыпламат.
Паводле яго сцвярджэння, улады Беларусі паспяхова спраўляюцца з санкцыйным ціскам заходніх краін: “Мы сёння ўжо фактычна гэтых санкцый не адчуваем, усе пытанні па сутнасці справы вырашаныя. Так, спачатку ўзнікалі пытанні па лагістыцы, але сёння пры падтрымцы Расіі пры экспарце нашай прадукцыі мы не адчуваем ніякіх цяжкасцяў”.
Рагожнік адзначыў важнасць узаемадзеяння Мінска з расійскімі рэгіёнамі. “Гэта і будаўніцтва школ у Варонежскай вобласці, цяпер разглядаецца буйны праект па пастаўцы тэхнікі ў Кіраўскую вобласць, выдатны праект па пастаўцы тэхнікі ў Краснаярскі край, у Санкт-Пецярбург, выдатны праект і ў Татарстане. Ва ўсіх рэгіёнах — ад Уладзівастока да Пскова — у нас вялікі-вялікі парадак дня. Гэта і газіфікацыя, будаўніцтва дзіцячых садкоў, будаўніцтва радзільняў, пастаўка прамысловай групы тавараў”, — дадаў кіраўнік дыпмісіі.
Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені — кастрычніку 2025 года вырас на 1,8%, заявіў 4 снежня кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
За 10 месяцаў гэтага года, паводле звестак Белстата, аб’ём узаемнага гандлю таварамі склаў 44 млрд долараў, сказаў чыноўнік: “Па паслугах лічбы яшчэ вышэйшыя. Прырост гандлю паслугамі — 17%, ён склаў 6,5 млрд”.
У 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 57,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 7,4% у параўнанні з 2023-м.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКупля, выкарыстанне і спісанне дзяржсцягаў выклікаюць цяжкасці ў бухгалтараў камерцыйных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларускі навуковец прапануе пераняць "агрэсіўную навукова-тэхнічную палітыку" Японіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



