Мінюст Літвы просіць Мінск выдаць збеглага ў Беларусь актывіста Кандротаса

4 жніўня, Позірк. Міністэрства юстыцыі Літвы на падставе хадайніцтва Каўнаскага акруговага суда звярнулася да Мінска з просьбай экстрадаваць асуджанага паводле літоўскага заканадаўства прадпрымальніка, актывіста і блогера Антанаса Кандротаса (вядомы пад мянушкай “Цэлафанас”), які раней збег у Беларусь.
“Наша мэта — забяспечыць выкананне судовых рашэнняў, якія набылі моц, каб асуджаныя не маглі пазбегнуць прызначанай ім крымінальнай адказнасці толькі праз тое, што знаходзяцца ў іншай дзяржаве”, — цытуе прэс-служба ведамства намесніка міністра юстыцыі Марцінаса Дабравольскіса.
Адзначаецца, што запыт аб экстрадыцыі на адрас Беларусі “падрыхтаваны ў адпаведнасці з дзейнымі нормамі міжнароднага права і прынцыпамі міжнароднай прававой супрацы па крымінальных справах”.
У чэрвені Апеляцыйны суд Літвы прыгаварыў Кандротаса да 3,5 года пазбаўлення волі па справе аб фінансавых злачынствах. Вырак набыў моц, аднак не можа быць выкананы, пакуль актывіст знаходзіцца па-за межамі краіны.
Напрыканцы чэрвеня Каўнаскі акруговы суд выдаў еўрапейскі ордар на арышт Кандротаса.
Актывіст знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе ў рамках справы аб парушэнні грамадскага парадку (яго абвінавачваюць у тым, што ён ударыў грамадскага дзеяча падчас акцыі пратэсту), аднак на пачатку траўня ён сам паведаміў, што знаходзіцца ў Беларусі. Пасля прыезду мужчына даў інтэрв’ю беларускім прапагандыстам — раскрытыкаваў літоўскія ўлады, заявіў пра фіктыўны характар прэтэнзій, якія ляглі ў аснову крымінальнага пераследу.
У верасні 2025 года быў агучаны прыгавор, паводле якога Кандротас асуджаны на 4 гады зняволення па “справе аб беспарадках ля Сейма” ў 2021 годзе, а ў сакавіку 2026-га — на 1 год пазбаўлення волі па “справе аб распальванні нянавісці да былога члена Сейма і парушэнні грамадскага парадку”. Абодва гэтыя рашэнні абскарджаныя ў апеляцыйным парадку і не набылі моц.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



