Мінск 17:33

Нацбанк фактычна забараніў злоўленым на нелаяльнасці грамадзянам займаць ключавыя пасады ў банках

Архіўнае фота: soyuz.by

7 снежня, Позірк. Злоўленым на нелаяльнасці да ўладаў грамадзянам фактычна забаронена займаць ключавыя пасады ў банках, вынікае з пастановы Нацыянальнага банка № 370 ад 20 снежня 2025 года.

Дакумент, апублікаваны 7 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, карэктуе інструкцыю аб парадку правядзення Нацбанкам “ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, аб атэстацыі і спецыяльнай атэстацыі” (зацверджаная рэгулятарам 19 снежня 2012 года, пазней неаднаразова змянялася).

Згодна з заканадаўствам, банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі абавязаныя накіроўваць кандыдатуры на пэўныя пасады на разгляд Нацбанка — у тым ліку для ацэнкі дзелавой рэпутацыі.

У апошняй пастанове рэгулятара дадзенае вызначэнне дзеянняў, “якія дыскрэдытуюць дзелавую рэпутацыю кандыдата”. Пад імі разумеюцца здзейсненыя кандыдатам дзеянні, “пацверджаныя інфармацыяй, прадстаўленай дзяржаўным органам (яго тэрытарыяльным органам), упаўнаважаным на ажыццяўленне мер па прадухіленні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы”.

У прыватнасці, гаворка пра:

  • удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, парушэнне вызначанага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення такіх з парушэннем вызначанага парадку іх арганізацыі або правядзення;
  • удзел у любым відзе дзейнасці, скіраваным на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнай улады і кіравання (уключаючы асабісты ўдзел, пасярэдніцтва або супрацу шляхам аказання паслуг, рэгістрацыю ў “экстрэмісцкіх фарміраваннях”, распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку ў мэтах распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі).

Усё гэта — той набор прэтэнзій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да грамадзян, якіх ён лічыць нядобранадзейнымі або небяспечнымі, што стаў стандартным пасля народных хваляванняў 2020 года. Многія прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці сутыкнуліся фактычна з забаронай на прафесію, будучы злоўленымі на пералічаных вышэй дзеяннях. “Экстрэмізмам” і “тэрарызмам” улады адвольна называюць любую актыўнасць, якая разыходзіцца з афіцыйнай палітыкай.

Неадпаведнасць патрабаванням да дзелавой рэпутацыі цягне за сабой адмову ў зацвярджэнні кандыдата. Калі пра “дыскрэдытацыю дзелавой рэпутацыі” стала вядома ўжо пасля таго, як камісія Нацбанка прызнала кандыдата адпаведным патрабаванням, рашэнне скасоўваецца.

Пад патрабаванні інструкцыі падпадаюць асобы, якія займаюць або прэтэндуюць на ключавыя кіраўнічыя пасады ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях (кіраўнік, галоўны бухгалтар, іх намеснікі), членства ў калегіяльным выканаўчым органе, савеце дырэктараў (назіральнай радзе) ды інш.

Улады фактычна забаранілі працаваць аўдытарамі людзям, якія прайшлі праз палітычны пераслед

4 снежня, Позірк. Людзі, якія прайшлі праз палітычны пераслед, фактычна пазбаўленыя магчымасці працаваць аўдытарамі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 696 ад 1 снежня "Аб атэстацыі, пацвярджэнні кваліфікацыі, дзелавой (прафесійнай) рэпутацыі ў сферы аўдытарскай дзейнасці". Згодна з пастановай, апублікаванай 4 …
Падзяліцца: