Выбары ў КР пройдуць з выкарыстаннем гендарных квот

20 студзеня, Позірк. Палажэнне аб выбарах прыняла 20 студзеня Каардынацыйная рада (КР), паведамляецца ў тэлеграм-канале структуры.
У галасаванні па гэтым пытанні ўдзельнічалі 42 дэлегаты з 80. 40 прагаласавалі “за”, двое ўстрымаліся.
Выбары пройдуць 11–17 траўня 2026 года ў анлайн-фармаце.
“Галасаванне адбываецца па спісах выбарчых суб’ектаў, што замацоўвае прапарцыйную выбарчую сістэму. Для ўдзелу ў размеркаванні мандатаў усталяваны мінімальны прахадны парог у 3%”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы ў КР могуць прэтэндаваць “выбарчыя суб’екты”, да якіх аднесены “палітычныя партыі, заснавальніцкія камітэты партый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фракцыі Каардынацыйнай рады дзеючага склікання, іх кааліцыі, а таксама групы грамадзян, якія аб’ядналіся для ўдзелу ў выбарах і адпавядаюць патрабаванням палажэння пра выбары”.
Згодна з палажэннем, кожны “выбарчы суб’ект” павінен мець назву, палітычную праграму, а таксама “дэклараваць каштоўнасці (прынцыпы або ідэалогію), на аснове якіх ён сфарміраваны”.
Ён павінен падаць спіс не менш як з 10 кандыдатаў і “забяспечыць гендарную квоту не менш за 40% асоб менш прадстаўленага полу ад агульнай колькасці кандыдатаў у спісе”.
Падкрэсліваецца “магчымасць зніжэння квоты да 20%” паводле рашэння выбарчай камісіі пры аб’ектыўнай немагчымасці “выканаць квоту ў 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў і іншыя падобныя арганізацыі)”.
“Наступным крокам у падрыхтоўцы выбараў у Каардынацыйную раду будзе фарміраванне выбарчай камісіі, пра што будзе паведамлена дадаткова”, — адзначаецца ў рэлізе.
Выбары ў КР чацвёртага склікання адбудуцца на працягу трэцяга тыдня траўня 2026 года, такое рашэнне днём раней падпісаў спікер структуры Арцём Брухан. Адзначалася, што “дэталёвае палажэнне аб выбарах” будзе апублікавана пазней — “пасля ўнясення ў яго адпаведных змен”.
Трэці склад КР быў абраны 25–27 траўня 2024 года (удзел у галасаванні прынялі 6.723 чалавекі). Па выніках тых выбараў у склад КР увайшло восем кааліцый (усяго 80 чалавек). Больш за ўсё мандатаў (28) атрымала фракцыя “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”.
Пазней шэраг дэлегатаў пакінуў структуру.
Папярэднія склады арганізацыі, якая ўзнікла ў пачатку маштабнага грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе, фарміраваліся без прамога галасавання.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



