Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы, Украіны і Польшчы ўшанавала памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў

25 студзеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 25 студзеня ўсклала вянкі на месцы пахавання парэшткаў 20 паўстанцаў 1863–1864 гадоў, уключаючы лідара Кастуся Каліноўскага, на могілках Расу (Росы) у Вільнюсе, паведамляе прэс-служба палітыка.
У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзідэнты Літвы, Украіны і Польшчы — адпаведна Гітанас Наўседа, Уладзімір Зяленскі і Караль Наўроцкі.
Ускладанне вянкоў стала адным з мерапрыемстваў у літоўскай сталіцы, прысвечаных гадавіне паўстання.
Акрамя Ціханоўскай, у мерапрыемствах удзельнічалі яе дарадцы Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі, а таксама “прадстаўнікі беларускай супольнасці Вільнюсе”, гаворыцца ў паведамленні.
“Дзякую кожнаму, хто прыйшоў сёння на гэтыя ўрачыстасці. Ваша прысутнасць — гэта знак, што памяць аб барацьбе за свабоду жыве ў сэрцах беларусаў, незалежна ад месца, дзе мы знаходзімся. Памяць аб паўстанні 1863–1864 гадоў застаецца актуальнай і да сёння, калі беларусы працягваюць барацьбу за свабоду, незалежнасць і дэмакратычную будучыню сваёй краіны. Спадчына Кастуся Каліноўскага нагадвае, што барацьба за годнасць і правы чалавека — гэта агульная каштоўнасць, якая аб’ядноўвае пакаленні”, — заявіла Ціханоўская.
Парэшткі паўстанцаў былі знойдзеныя падчас работ на гары Гедыміна ў 2017 годзе. У цырымоніі іх перапахавання ў 2019-м удзельнічаў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, які заявіў, што Каліноўскі “назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі”, а памяць пра яго ўшанаваная ў творах пісьменнікаў, скульптараў, назвах вуліц.
“Дзейнасць Кастуся Каліноўскага звязана з перарастаннем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасць у форме народаўладдзя, — заяўляў тады чыноўнік. — Ужо ў той час дэкларавалася ідэя пра палітычную суб’ектнасць Беларусі ў адносінах з краінамі-суседкамі. Знакава, што паролем паўстанцаў Кастуся Каліноўскага былі словы “Каго любіш? — Люблю Беларусь!”. Запаветы змагароў не страцілі актуальнасці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны — “За моцную і квітнеючую Беларусь”.
Сёння дзяржаўная прапаганда спрабуе зняславіць вобраз Каліноўскага і выставіць яго польскім дзеячам, які не мае нічога агульнага з Беларуссю.
У верасні 2023 года стала вядома, што раман “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, сюжэт якога развіваецца напярэдадні паўстання Каліноўскага, выключаны са школьнай праграмы.
Пасля дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і старшыня праўлення таварыства “Веды”, адзін з найбольш яркіх апалагетаў палітыкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Вадзім Гігін прызнаўся, што гэта адбылося з яго ініцыятывы. У лістападзе 2023-га прапагандыст заявіў на беларускім тэлебачанні, што школьная праграма звязана з “фармаваннем пэўнай гістарычнай памяці”, а ў рамане “шмат выдуманага, розныя гістарычныя персанажы паказаныя ва ўспрыманні выбітнага пісьменніка, але не так, як яны паўстаюць з гістарычных дакументаў”.
Гл. таксама:
Наўседа: Веру, што аднойчы дэмакратычныя сілы Беларусі атрымаюць перамогу
Зяленскі: Белы шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым беларускі народ
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства



