Наўроцкі: Крытычна ацэньваю беларускі рэжым, але трэба выкарыстоўваць усе каналы для вызвалення тых, хто сядзіць у турмах

26 студзеня, Позірк. “Я крытычна ацэньваю беларускі рэжым. Я бачу, што яны робяць дрэннага. А з іншага боку, калі мы гаворым у кантэксце людзей, якія сядзяць у турмах, і што тычыцца прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці, якая таксама сядзіць, мы павінны выкарыстоўваць усе каналы“. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі Літвы Гітанасам Наўседам і Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе.
“Мы вельмі добра ведаем, што Беларусь — партнёр Расійскай Федэрацыі і таксама адказвае за гібрыдную вайну, якую яна вядзе на ўсходзе, на нашым усходнім памежжы. Беларусь шмат куды ўцягнутая. Пра гэта кажа і вядзенне гібрыднай вайны (дыверсійныя акты, садзейнічанне нелегальнеай міграцыі. — “Позірк“.) ў Цэнтральнай Еўропе”, — сказаў Наўроцкі.
Паводле яго слоў, рэжым Аляксандра Лукашэнкі вельмі далёкі ад любых дэмакратычных мэханізмаў. “Таму Польшча, вядома, кажа пра свабодны беларускі народ, і я думаю, што мы дачакаемся такой магчымасці, калі тут будуць стаяць чатыры свабодныя прэзідэнты чатырох свабодных народаў. Гэта тое, што мы хочам пажадаць Беларусі”, — заявіў польскі лідар.
Наўроцкаму, паводле яго слоў, відавочна, што дыпламатам трэба “весці перамовы з нашым ворагам“ аб вызваленні “палонных, асуджаных“.
Прэзідэнт, гісторык па адукацыі, былы дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці, адзначыў, што практыка перамоваў з дыктатарамі налічвае сотні гадоў. “Усе гэтыя генералы, кіраўнікі дзяржаў павінны сесці за стол перамоваў”, — заклікаў ён.
“Мы бачым, як дзейнічае беларуская апазіцыя, і хай яны самі каментуюць [пытанне вызвалення палітвязняў]. Але Польшча і прэзідэнт Польшчы заўсёды будуць падтрымліваць свабодны беларускі народ“, — заявіў Наўроцкі.
Варшава даўно дамагаецца ад Мінска вызвалення прадстаўніка польскай меншасці Анджэя Пачобута, які ў 2021 годзе быў арыштаваны і ў 2023-м асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі паводле палітычна матываванай крымінальнай справы. Прызнаны палітвязнем беларускай праваабарончай супольнасцю і вязнем сумлення рашэннем арганізацыі “Міжнародная амністыя“.
* Выкарыстаная відэазапіс прэс-канферэнцыі, апублікаваны офісам прэзідэнта Украіны

- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

