Ціханоўская на гэтым тыдні возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

9 лютага, Позірк. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) 2026 года, вынікае з паведамлення на старонцы форуму ў сацыяльнай сетцы Х.
“Для нас вялікі гонар, што лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская зноў далучыцца да нас у рамках MSC2026”, — гаворыцца ў паведамленні.
62-я MSC пройдзе 13–15 лютага. Як адзначаецца на сайце форуму, удзел ужо пацвердзіла каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў “з усяго свету”. У іх ліку лідары большасці еўрапейскіх краін, а таксама вялікая дэлегацыя федэральнага ўрада Германіі на чале з канцлерам Фрыдрыхам Мерцам.
Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца, значацца еўрапейская бяспека і абарона, будучыня трансатлантычных стасункаў, адраджэнне шматбаковай супрацы, канкурэнтныя канцэпцыі глабальнага парадку, рэгіянальныя канфлікты і наступствы тэхналагічнага прагрэсу для бяспекі.
Беларускі дэмлідар удзельнічае ў MSC з 2022 года. Пазалетась экспертная ініцыятыва iSANS арганізавала ў рамках канферэнцыі круглы стол па Беларусі.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (Münchener Sicherheitskonferenz, Munich Security Conference) — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца ў Мюнхене (адміністрацыйны цэнтр Баварыі, поўдзень Германіі) з 1963 года.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



