“Блок Пракоп’ева-Ягорава” пакідае Каардынацыйную раду і працягне працу “па-за структурамі КР”

20 лютага, Позірк. Пра выхад з Каардынацыйнай рады (КР) заявіў 20 лютага ў сваім тэлеграм-канале “Блок Пракоп’ева-Ягорава” (фракцыя “Беларусы”).
У заяве блока гаворыцца, што “Кардынацыйная рада трэцяга склікання цалкам вычарпала свае магчымасці як інструмент”.
“Цяперашні лад дэмсіл не набліжае змену рэжыму і дэмакратызацыю Беларусі. Значная частка актараў арыентаваная на захаванне статусу-кво і імітацыю працэсу. Нашыя прынцыпы стратэгічнага планавання, празрыстасці, самафінансавання і інстытута рэпутацыі не падзяляюцца тымі, хто прымае рашэнні”, — заявілі ў блоку.
Аб’яднанне сцвярджае, што ў рамках цяперашняга склікання КР яго члены “зрабілі свой максімум, магчымы з пазіцыі меншасці”.
“Таму сёння блок выходзіць са складу Каардынацыйнай рады. Мы закрываем гэтую главу і працягнем працу па-за структурамі КР трэцяга склікання”, — гаворыцца ў заяве.
У кастрычніку 2025 года пра выхад з КР абвясціла фракцыя “Воля”. Рашэнне было прынятае “пасля ўнутраных абмеркаванняў і ўзважвання розных пазіцый у рамках каманды” (некаторыя дэлегаты перайшлі ў разрад пазафракцыйных).
Выбары ў КР чацвёртага склікання пройдуць 11–17 траўня 2026 года ў анлайн-фармаце. З заклікам балатавацца да палітыкаў і актывістаў звярнуўся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Трэці склад КР быў абраны 25–27 траўня 2024 года (удзел у галасаванні ўзялі 6.723 чалавекі). Па выніках тых выбараў у склад КР увайшло восем кааліцый (агулам 80 чалавек). Найбольш мандатаў (28) атрымала фракцыя “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”.
Пазней шэраг дэлегатаў пакінуў структуру.
Папярэднія склады арганізацыі, якая ўзнікла на пачатку маштабнага грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе, фармаваліся без прамога галасавання.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



