Лукашэнка прапанаваў правесці “чыгуначную нітку” ў Лагойск, каб не перанасяляць Мінск

28 лютага, Позірк. “Па Лагойску мы кажам, што гэта спадарожнік Мінска. Трэба нейкую, можа, чыгуначную нітку правесці”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 28 лютага малочнатаварны комплекс “Нестановічы-Агра” ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць).
“Я паглядзеў. Можа быць, нават па абочыне ў адзін бок і ў другі пакласці рэйкі і пусціць… Нешта трэба рабіць, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Трэба скончыць у Мінску ўсялякае жыллёвае будаўніцтва і ва ўсіх гэтых спадарожніках будаваць жыллё. Людзі за 20–30 хвілін у Мінску. Адпрацавалі — назад вярнуліся. Але гэта асобная размова”.
Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна таксама “дакладна вызначыцца, дзе ў раёнах будуць развіваць аграгарадкі”. “Думаю, што на гэтым можна спыніцца. Вызначыліся, дзе будуць аграгарадкі. І развіваць іх, будаваць”, — заявіў ён.
Лагойск, горад з насельніцтвам каля 15,5 тыс. чалавек, размешчаны паміж чыгуначнымі напрамкамі з Мінска ў бок Оршы, а таксама з Мінска ў бок Маладзечна.
Раённы цэнтр са сталіцай, паміж якімі каля 40 км, звязвае адна прамая аўтадарога — Р-58. Гэтая дарога праходзіць праз Астрашыцкі Гарадок — месца, дзе знаходзіцца ці не асноўная рэзідэнцыя Лукашэнкі.
У Мінска шэсць гарадоў-спадарожнікаў, акрамя Лагойска гэта Дзяржынск, Заслаўе, Смалявічы, Фаніпаль і Рудзенск. У кастрычніку 2025 года Камітэт дзяржаўнага кантролю па выніках “гарачай лініі” прыйшоў да высновы, што галоўнай праблемай гарадоў-спадарожнікаў з’яўляюцца менавіта транспартныя зносіны.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



