CPJ запатрабаваў вызваліць журналіста Паўла Дабравольскага

10 сакавіка, Позірк. Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) рашуча асудзіў прыгавор беларускаму журналісту Паўлу Дабравольскаму за “дзяржаўную здраду”.
“Суровы турэмны тэрмін, вынесены журналісту Паўлу Дабравольскаму, які стаў апошнім у нядаўняй серыі прысудаў, вынесеных журналістам у адплату за незалежныя рэпартажы, паказвае, што ў Беларусі не слабее ціск на СМІ”, — заявіла каардынатар арганізацыі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.
“Улады павінны неадкладна вызваліць Дабравольскага разам з усімі зняволенымі журналістамі”, — падкрэсліла яна.
Адзначаецца, што CPJ накіраваў ліст у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць сітуацыю з пераследам журналістаў, аднак адказу не атрымаў.
9 сакавіка “Позірк” паведаміў, што журналіст Павел Дабравольскі прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі з утрыманнем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэнне вынес 6 сакавіка Мінскі гарадскі суд па выніках закрытага працэсу.
Дабравольскі быў затрыманы ў Мінску 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. Абвінавачваўся ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК).
Згодна з наяўнай інфармацыяй, абвінавачанне было звязана з прафесійнай дзейнасцю журналіста падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Дабравольскі раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Яго апошняе месца працы ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і потым арыштаваны на 15 сутак.
Згодна з адкрытай інфармацыяй у акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку Ірану і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, дзе зазнаў напад рабаўнікоў. У кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.
Акаўнт журналіста ў “Тэлеграме” актываваўся пасля ягонага арышту мінімум тройчы — 11 сакавіка, 18 і 26 красавіка. Цяпер акаўнта ў месенджары няма.
26 лютага 2026 года за “здраду дзяржаве” вялікія тэрміны пазбаўлення волі атрымалі былыя кіраўнікі баранавіцкага незалежнага СМІ Intex-Press Уладзімір Янукевіч (14 гадоў) і Андрэй Пакаленка (12).
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваецца не менш за 28 супрацоўнікаў айчынных СМІ.
Гл. таксама:
CPJ патрабуе неадкладна вызваліць экс-кіраўнікоў Intex-Press Янукевіча і Пакаленку
Камітэт па абароне журналістаў патрабуе вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

