Пазіцыя Літвы па санкцыях супраць Беларусі не мяняецца — дарадца прэм’ера

20 сакавіка, Позірк. Нягледзячы на рашэнне Злучаных Штатаў Амерыкі аб зняцці санкцый з “Беларуськалія” пазіцыя афіцыйнага Вільнюса па гэтым пытанні застаецца ранейшай. Пра гэта 19 сакавіка заявіў дарадца літоўскага прэм’ер-міністра Ігнас Дабравольскас.
Як паведамляе Delfi, ён падкрэсліў, што “рашэнні ЗША — гэта пытанне іх нацыянальнай палітыкі”.
“Пазіцыя Літвы ў санкцыях супраць Беларусі не мяняецца — мы прытрымліваемся прынцыповага падыходу і выступаем за жорсткі санкцыйны рэжым”, — сказаў Дабравольскас агенцтву Elta.
Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміў 19 сакавіка неафіцыйны канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на заяву спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
Таксама адзначалася, што “з усіх санкцыйных спісаў выключаныя Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій”.
Згодна з актуальнай інфармацыяй на сайце Мінфіна ЗША, пад санкцыямі з дзейных цяпер банкаў Беларусі, акрамя двух згаданых, знаходзяцца ААТ “Банк БелВЭБ”, ААТ “Банк“ Дабрабыт”, ЗАТ “ТК Банк”, ААТ “Сбер Банк” (фігуруе пад ранейшай назвай ААТ “БПС-Сбербанк”) і ЗАТ “Банк ВТБ (Беларусь)”.
Па выніках візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі вызвалена 250 палітвязняў, з якіх 235 засталася ў Беларусі, а 15 былі адпраўленыя ў Літву.
Урад Літвы 18 лютага выдзеліў яшчэ звыш 800 тыс. еўра на разбіральніцтвы ў міжнародных арбітражах з беларускім вытворцам калійных угнаенняў ААТ “Беларуськалій” і ўскосна кантраляванай літоўскім грамадзянінам Ігарам Удавіцкім швейцарскай кампаніяй “Hasenberg”.
Улады балтыйскай дзяржавы ўжо выдаткавалі больш за 1 млн еўра на судовыя выдаткі ў рамках гэтай справы.
Беларуская кампанія сцвярджае ў арбітражы, што з 1 лютага 2022 года панесла значныя страты пасля таго, як Літва прыпыніла транзіт угнаенняў, які павінен быў доўжыцца да канца 2023 года.
Тады кантракт з “Беларуськаліем” скасавала дзяржаўная кампанія Lietuvos geležinkeliai (LTG, Літоўскія чыгункі). Пазней, у кастрычніку 2023 года, Беларусь ініцыявала інвестыцыйны арбітраж, склад суда быў сфарміраваны ў пачатку 2024 года.
У студзені 2025 года стала вядома, што кампанія “Hasenberg”, якая належыць праз пасярэднікаў грамадзяніну Літвы Ігару Удавіцкаму, ініцыявала міжнародны арбітраж супраць літоўскай дзяржавы за спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
3 снежня 2024 года прэс-служба ААТ “Беларуськалій” паведаміла, што ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу пададзена пазоўная заява ў сувязі з “незаконнымі дзеяннямі” Літвы. У выніку гэтых дзеянняў, як сцвярджаецца, “былі парушаныя правы” прадпрыемства як замежнага інвестара, абароненыя пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Літвы аб заахвочванні і абароне інвестыцый.
Сейм Літвы дэнансаваў згаданае пагадненне 1 кастрычніка таго ж года, аднак палажэнні дакумента сапраўдныя на працягу года пасля афіцыйнага паведамлення Мінску літоўскім бокам аб прынятым рашэнні.
У верасні 2025 года агульны суд Еўрапейскага саюза адхіліў пазоў “Беларуськалія” аб зняцці санкцый.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


