Мінск 17:56

У дачыненні да пасажыра транзітнага цягніка ў Беларусі распачатая крымінальная справа за спробу таемна правезці буйную суму грошай

Фота: прэс-служба ДМК

7 красавіка, Позірк. 60-гадовы пасажыр цягніка Калінінград — Адлер спрабаваў незаконна перамясціць праз мяжу Беларусі буйную суму грошай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Гудагай мужчына (яго грамадзянства, а таксама кірунак руху расійскага транзітнага цягніка не ўдакладняецца) заявіў мытнікам, што не перавозіць наяўныя грошы. Аднак падчас праверкі ў кішэні яго курткі было знойдзена звыш 53 тыс. еўра і больш за 6 тыс. расійскіх рублёў.

Гродзенская рэгіянальная мытня распачала ў дачыненні да пасажыра крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС у буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

ДМК папярэдзіў пра неабходнасць абавязкова дэклараваць сумы, якія перавышаюць 10 тыс. долараў ЗША (тут і далей у эквіваленце). Незаконнае перамяшчэнне больш за 30 тыс. долараў кваліфікуецца як крымінальнае злачынства.

Украінец трапіў пад крымінальны пераслед у Беларусі, паспрабаваўшы ўпотай вывезці ў Польшчу буйную суму валюты

6 сакавіка, Позірк. Брэсцкая мытня затрымала грамадзяніна Украіны — пасажыра рэйсавага аўтобуса, што накіроўваўся ў Польшчу, паведаміла 6 сакавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 62-гадовы мужчына заявіў мытнікам, што …

У 2025 годзе спынена больш за 550 спробаў незаконнага ўвозу грошай з Польшчы — мытня Беларусі

28 кастрычніка, Позірк. Аб спыненай спробе ўвозу грамадзянінам Украіны з Польшчы незадэклараваных грашовых сродкаў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК). Адзначаецца, што ўкраінец рухаўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль), пры ім выяўлена больш за 66 тыс. долараў. Распачатая …

Значна вырасла колькасць спробаў вывезці ў Польшчу буйныя сумы валюты праз трэціх асоб — мытня Беларусі

8 жніўня, Позірк. Ад пачатку 2025 года мытня Беларусі спыніла 420 спробаў вывезці ў Польшчу буйныя сумы валюты праз трэціх асоб — на 67% больш, чым за ўвесь 2024-ы, паведаміла 8 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. У ліпені за раздачу …
Падзяліцца: