Мінск 20:28

Урад уводзіць ліцэнзаванне на ўвоз акумулятараў для “падтрымкі айчынных вытворцаў”

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

7 красавіка, Позірк. Аб увядзенні “ў аднабаковым парадку” ліцэнзавання на імпарт акумулятараў паведаміла 7 красавіка прэс-служба ўрада.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакумент, як заяўляецца, абмяжоўвае ўвоз у Беларусь акумулятарных батарэй (АКБ) тэрмінам на шэсць месяцаў.

Ліцэнзаванне закране два тыпы АКБ: акумулятары электрычныя, свінцовыя, якія выкарыстоўваюцца для запуску поршневых рухавікоў, якія працуюць з вадкім электралітам масай больш за 5 кг, для прамысловай зборкі (код ТН ЗЭД 8507 10 200 2), і акумулятары электрычныя, свінцовыя, якія працуюць з вадкім электралітам, іншыя, масай больш за 5 кг (код ТН ЗЭД 8507 10 200 3).

У паведамленні гаворыцца, што ліцэнзавання на ўвоз АКБ не будзе распаўсюдзяцца на тавары, якія паходзяць з дзяржаў — членаў ЕАЭС “пры ўмове пацверджання іх паходжання” адпаведнымі сертыфікатамі.

Сцвярджаецца, што “ўвядзенне названай меры нетарыфнага рэгулявання не прывядзе да павышэння цэн для канчатковага спажыўца і прынята ў мэтах падтрымкі айчынных вытворцаў”.

Асноўным беларускім прамысловым холдынгам, які спецыялізуецца на поўным цыкле вытворчасці і дыстрыбуцыі акумулятарных батарэй, з’яўляецца 1AK-GROUP. У групу ўваходзяць прадпрыемствы па перапрацоўцы свінцу, выпуску стартэрных і цягавых батарэй, а таксама сетка рознічных і аптовых продажаў у Беларусі і Расіі.

Брэсцкі акумулятарны завод прыпыняе працу да 12 траўня — СМІ

7 красавіка, Позірк. Брэсцкі акумулятарны завод прыпыніць працу да 12 траўня, паведамляе выданне “Еўрарадыё”. Таксама на прадпрыемстве плануецца скараціць штат супрацоўнікаў. Прычыны не ўдакладняюцца. Завод вырабляе акумулятарныя батарэі, батарэі для крыніц бесперабойнага сілкавання і сістэм назапашвання энергіі. З красавіка 2020 …

Падзяліцца: