Два пешаходы шпіталізаваныя пасля ДТЗ у Брэсцкай вобласці

26 красавіка, Позірк. Аб двух дарожна-транспартных здарэннях з удзелам пешаходаў паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
25 красавіка каля 21:55 42-гадовы жыхар Брэста рухаўся ў абласным цэнтры на аўтамабілі “Нісан” па вуліцы Маскоўскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Медыцынскай ён “здзейсніў наезд на 30-гадовага жыхара Кобрынскага раёна, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі”.
Заяўляецца, што “мужчына не быў пазначаны святлоадбівальным элементам у цёмны час сутак”.
Пешаход шпіталізаваны.
26 красавіка каля 01:27 40-гадовы жыхар Жабінкі на аўтамабілі “Фальксваген” рухаўся па дарозе Р-104 Жабінка — Кобрын. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён здзейсніў наезд на 29-гадовага жыхара Жабінкаўскага раёна, які “знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, не пазначыўшы сябе святлоадбівальным элементам у цёмны час сутак”.
Пацярпелы пешаход таксама быў шпіталізаваны.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


