Мінск 10:57

Толькі ў сямі раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

3 траўня, Позірк. Толькі ў сямі раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Бесперашкодна хадзіць у лясы можна ў Хоцімскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Чэрыкаўскім і Слаўгарадскім раёнах (усе — Магілёўская вобласць).

У той жа час у трох раёнах Гродзенскай вобласці — Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім — па-ранейшаму дзейнічае забарона, якая цалкам выключае наведванне лясоў.

У астатніх 108 раёнах краіны ўведзеныя абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

Падзяліцца: