Тэлебачанне і радыё Беларусі карыстаюцца “аўтарытэтам у краіне і па-за яе межамі”, сцвярджае Лукашэнка

7 траўня, Позірк. Дзякуючы “прадуманай дзяржаўнай стратэгіі” Беларусь “мае дастаткова магчымасцяў для ўкаранення інавацый” у сітуацыі, калі “адбываецца чарговы тэхналагічны пералом, які патрабуе інтэлектуальных і тэхнічных рэсурсаў”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 7 траўня “работнікаў і ветэранаў радыё, тэлебачання і сувязі”.
Віншавальнік, пасланне якога апублікавала яго прэс-служба, сцвярджае, што “айчынныя тэлеканалы і радыёстанцыі пастаянна працуюць над стварэннем якаснага нацыянальнага кантэнту, карыстаюцца важкім аўтарытэтам у краіне і па-за яе межамі”.
“Калектывы рэдакцый і журналісты не раз паказвалі прыклад грамадзянскай мужнасці ў крытычных сітуацыях, абараняючы сваю краіну, праўду і справядлівасць, — адзначыў ён без якога-небудзь канкрэтнага прыкладу. — Перакананы, што і надалей вы захаваеце лепшыя традыцыі і заўсёды будзеце працаваць на карысць Беларусі і яе народа”.
У траўні 2021 года, Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі — за дэманстрацыю “зробленых пад відавочным пад прымусам” відэазапісаў з затрыманымі, а праз месяц цалкам выключыў яе са сваіх шэрагаў. У красавіку 2024-га EBU не бачыў якіх-небудзь прычын, з якіх на той момант варта было б перагледзець гэтае рашэнне.
2 чэрвеня 2022 года Белтэлерадыёкампанія трапіла пад санкцыі Еўрасаюза. Пасля абмежавальныя меры супраць яе ўвялі Канада, Швейцарыя, Украіна.
Адносна некаторых мінулых або цяперашніх супрацоўнікаў і прадстаўнікоў кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі дзейнічаюць персанальныя санкцыі ЕС. Аналагічныя меры ўведзеныя супраць шэрагу прапагандыстаў, звязаных з дзяржаўнымі тэлеканаламі СТБ і АНТ (не ў дачыненні да саміх гэтых медыяструктур).
У красавіку 2026 года стала вядома, што відэахостынг “Ютуб” выдаліў створаныя на яго платформе каналы дзяржінфармагенцтва БелТА, а таксама тэлеканалаў СТБ і АНТ.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЛібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНайстарэйшаму ветэрану ВАВ у Беларусі 106 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

