У Бабруйску і Мінску гарэлі два прадпрыемствы

7 траўня, Позірк. Пажар у вытворчым цэху аднаго з прадпрыемстваў Бабруйска (Магілёўская вобласць) ліквідавалі напярэдадні работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведаміла 7 траўня прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар на вул. Арджанікідзэ, дзе размешчана некалькі буйных і значных прадпрыемстваў (вуліца праходзіць праз прамысловую зону горада), паступіла ўвечары 6 траўня. Ведамства не ўдакладніла, у якім з іх было ўзгаранне.
Падраздзяленні МНС (4 адзінкі тэхнікі), якія прыбылі на месца, зафіксавалі “адкрытае гарэнне ў цэху па вытворчасці вырабаў са шклапластыка”. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, ніхто не пацярпеў.
У ноч на 7 траўня пажарныя (16 адзінак тэхнікі) таксама ліквідавалі загаранне ў цэху аднаго з прадпрыемстваў на вул. Казлова ў Мінску. Вонкавых прыкметаў пажару не назіралася. У ходзе выведкі работнікі МНС высветлілі, што “на першым паверсе чатырохпавярховага цэха рафінацыі” (такі маецца на Мінскім маргарынавым заводзе, аднак МНС назву не пазначае) здарылася “загаранне трансфарматара, трансфарматарнай алівы і ізаляцыі кабеляў” на агульнай плошчы 5 кв. м.
Будынак цэха самастойна пакінулі 12 работнікаў прадпрыемства. Адзначаецца, што ніхто не пацярпеў, а тэхналагічны працэс парушаны не быў.
Згодна з данымі МНС, ад пачатку года ў Беларусі здарыўся 3.141 пажар (за той жа перыяд 2025-га — 2.688), у тым ліку за мінулыя суткі — 25. Ад агню загінула 283 чалавекі (254).
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



