Ціханоўская папрасіла ўкраінскія СМІ пры асвятленні дзейнасці дэмсіл Беларусі выкарыстоўваць яе нацыянальную сімволіку

27 траўня, Позірк. Выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку Беларусі пры асвятленні дзейнасуі яе дэмакратычных сіл, заклікала ўкраінскія СМІ Святлана Ціханоўская.
“Адзінае, што я прашу: калі вы пішаце пра беларускі дэмакратычны рух, калі ласка, не стаўце чырвона-зялёны сцяг. Вы, можа быць, не так шмат увагі гэтаму надаеце. Але ж наш гістарычны сцяг бела-чырвона-белы, гэта сцяг, пад якім тут змагаюцца нашыя ваяры, гэта сцяг, за які людзі зараз сядзяць у турмах і за які рэжым збівае”, — патлумачыла дэмлідар, адказваючы на пытанні журналістаў 26 траўня ў Кіеве падчас адкрыцця Офіса місіі дэмакратычных сіл Беларусі.
Яна адзначыла, што ўкраінцы маюць вялікую павагу да свайго сцяга. “І, калі ласка, калі вы падтрымліваеце менавіта вольную, дэмакратычную Беларусь, давайце выкарыстоўваць сімвалы, якія сімвалізуюць маю такую Беларусь”, — заклікала Ціханоўская.
25 траўня падчас марафону ўкраінскіх тэлеканалаў “Адзіныя навіны” абмеркаванне пачатку яе першага візіту ў Кіеў адбывалася на фоне чырвона-зялёнага сцяга, які беларускія ўлады выкарыстоўваюць як дзяржаўную сімволіку.
Ціханоўская наведвала Украіну з 25 да 27 траўня.
Чырвона-зялёную сімволіку арганізатары міжнародных мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай некалькі разоў выкарыстоўвалі і раней.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–29 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі, у асноўным — на будоўлі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

