У Мінск прыбыў намеснік Сі Цзіньпіна

6 чэрвеня, Позірк. У Мінск прыбыў Хань Чжэн — віцэ-старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі, то бок намеснік Сі Цзіньпіна, вынікае з паведамлення прэс-службы ўрада Беларусі.
Адзначаецца, што ў аэрапорце яго сустрэў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў.
“Па прыбыцці ў Мінск Хань Чжэн ускладзе кветкі да Манумента Перамогі, каб ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, — гаворыцца ў паведамленні. — Запланаваны ўдзел высокага госця ў адкрыцці Беларуска-Кітайскага форуму прамысловай і інвестыцыйнай супрацы, у цырымоніі адкрыцця мерапрыемства ў рамках ініцыятывы “Экспарт беларускіх тавараў у Кітай” на палях Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “БЕЛАГРА-2026″, а таксама наведванне шэрага знакавых культурных аб’ектаў”.
Ці адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, не паведамляецца.
12 траўня Лукашэнка падпісаў дырэктыву “Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай”.
Дакумент прадстаўляе сабой актуалізаваную рэдакцыю папярэдняй дырэктывы № 9 ад 3 снежня 2021 года “Аб развіцці двухбаковых стасункаў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай” і “развівае яе палажэнні і фіксуе наступны этап — максімальна прыкладных планаў і задач па нарошчванні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння на пяцігодку”.
“Вектарам двухбаковага ўзаемадзеяння” вызначана “ўмацаванне супрацы ў палітычнай сферы, захаванне гістарычнай памяці і памнажэнне каштоўнасцяў сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, удзел у рэалізацыі на карысць Беларусі глабальных ініцыятыў Кітая”.
У ліку прыярытэтаў эканамічнай супрацы з КНР — “паглыбленне прамысловай і тэхналагічнай кааперацыі, развіццё гандлёвай, інвестыцыйнай і інавацыйнай сфер”.
27 студзеня Лукашэнка на нарадзе па пытаннях супрацы з КНР заявіў, што дырэктыва аб развіцці стасункаў з Кітаем на 2021–2025 гады не выкананая. Палітык падкрэсліў, што трэба нарасціць долю Кітая ў сукупным экспарце Беларусі — “у ідэале да двухзначных лікаў” — і гэтыя задачы адлюстраваць у “дырэктыве на чарговую пяцігодку”.
Кітай — буйны інвестар у Беларусі, аднак праекты рэалізуюцца з прывязанымі крэдытамі, пры якіх вялікая доля сродкаў вяртаецца назад у Кітай праз закупкі кітайскай тэхнікі і паслуг.
У 2025 годзе знешнегандлёвы абарот рэзідэнтаў індустрыяльнага парку “Вялікі камень” склаў 964,9 млн долараў — на 36,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (707,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Больш беларусаў павінна вучыцца ў Еўропе, адчуць еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



