Ціханоўская асудзіла начны ўдар РФ па Украіне, які прывёў да ахвяр і пашкоджання Кіева-Пячэрскай лаўры (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 4–6
15 чэрвеня, Позірк. “Варварская атака Расіі на Украіну” ўначы 15 чэрвеня “прывяла да гібелі і раненняў мноства мірных жыхароў”, а таксама выклікала пажар у Кіева-Пячэрскай лаўры — “адным з самых святых месцаў агульнай гісторыі”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Лаўра — гэта не толькі камяні і сцены, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Гэта памяць, вера, культура і калыска хрысціянства ў нашым рэгіёне, месца, дзе нарадзілася духоўная традыцыя, якая праз стагоддзі аб’ядноўвае ўкраінцаў і беларусаў. Тыя, хто заяўляюць, што адстойваюць “духоўныя каштоўнасці”, нясуць ракеты і агонь да святых месцаў. Гэта сапраўдны твар імперыі”.
“Беларусы — разам з Украінай, з усімі, каго закранула гэтая трагедыя, і з усімі, хто абараняе права нашых народаў на ўласную гісторыю і будучыню”, — падкрэсліла яна.
У сваім тэлеграм-канале Ціханоўская выказалася больш падрабязна. Паводле яе слоў, у выніку начной атакі былі пашкоджаныя жылыя дамы і лініі электраперадачы, без электрычнасці засталося каля 140 тыс. чалавек. Пры гэтым загінулі “мірныя жыхары, дзеці і ратавальнікі”.
“Пад агнём апынулася і Кіева-Пячэрская лаўра — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і адзін з найстаражытнейшых манастыроў Усходняй Еўропы. За стагоддзі свайго існавання святыня неаднаразова перажывала разбурэнні і напады, але заставалася сімвалам веры, якая аб’ядноўвала ўкраінцаў і беларусаў праз пакаленні, — адзначыла палітык. — На жаль, для ідэалогіі “рускага свету” не маюць значэння ні жыцці мірных людзей, ні культурная спадчына, ані гістарычная памяць. Яна імкнецца перапісваць гісторыю на свой лад, не спыняючыся перад знішчэннем таго, што мае каштоўнасць для мільёнаў”.
“Тыя, хто сцвярджае, што падтрымлівае “духоўныя каштоўнасці”, прыносяць ракеты і падпальваюць святыя месцы. У гэтым і ёсць сапраўдны твар расійскай імперыі. І яе неабходна спыніць. Беларусы разам з Украінай у гэты цяжкі час. Сёння як ніколі важна заставацца разам — у абароне свабоды, праўды і ўсяго таго, што расійская агрэсія імкнецца знішчыць”, — дадала яна.
Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення камунікацый паветраных сіл УСУ Юрыя Ігната, у ноч на 15 чэрвеня Расія атакавала Украіну 70 ракетамі і 611 беспілотнікамі розных тыпаў.
Паводле яго слоў, зафіксаванае трапленне 20 ракет і 27 дронаў ў розных раёнах Кіева, акрамя таго, “балістыка трапіла ў Харкаве і Дняпры”.
У Кіеве загінула сама меней чатыры чалавекі, пацярпела — 25. У выніку траплення дрона на даху Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар (плошча — каля 800 кв. м), будынак атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



