Грамадзяне Беларусі сярод лідараў паводле колькасці візітаў у Грузію ў другім квартале 2026 года

20 ліпеня, Позірк. Грамадзяне Беларусі сярод лідараў паводле колькасці візітаў у Грузію ў другім квартале 2026 года, сведчаць даныя Нацыянальнай адміністрацыі турызму гэтай дзяржавы.
Як піша Tbilisi Life, у красавіку — чэрвені было зафіксавана 29.316 наведванняў, што на 1,5% больш у параўнанні з аналагічным кварталам 2025-га.
Паводле колькасці візітаў беларусы саступаюць грамадзянам Расіі (380.108; +5%), Турцыі (287.012; -6,9%), Арменіі (199.577; -5%), Ізраіля (79.884; -11,6%), Азербайджана (73.774; +4,7%), Казахстана (44.943; +9,4%), Украіны (39.131; +21,3%), Кітая (33.942; +3,2%).
Разам з тым яны апярэджваюць грамадзян Германіі (26.841; +21%), Польшчы (25.855; +10%), Узбекістана (19.769; +2,8%), Ірана (15.640; -48,6%), ЗША (14.176; -3,3%) і Вялікабрытаніі (13.320; +7,4%).
Агулам, паводле даных агенцтва, за пазначаны перыяд замежнікі здзейснілі 1.564.142 візітаў у Грузію (-4,5%).
На думку спецыялістаў, зніжэнне ў асноўным абумоўленае ваенным канфліктам на Блізкім Усходзе, пра што сведчыць змяненне плыні турыстаў з Ірана і Ізраіля.
Грузія стала адной з краін, куды эмігравалі беларусы, ратуючыся ад палітычнага пераследу на радзіме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Урад кіруючай партыі “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі адхіляе ўсе іх хадайніцтвы аб наданні прытулку.
У 2026 годзе ўлады плануюць дэпартаваць з краіны 4 тыс. нелегалаў — утрая больш, чым было выслана летась (1.311). З гэтай мэтай супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі ходзяць па кватэрах і дзяжураць у папулярных у іншаземцаў месцах, правяраючы дакументы.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



