Сейм Латвіі падтрымаў забарону на імпарт друкаванай прадукцыі і спажывецкіх тавараў з Беларусі і РФ

23 ліпеня, Позірк. Сейм Латвіі 23 ліпеня ў канчатковым чытанні прыняў папраўкі да закона аб падтрымцы грамадзянскіх асоб Украіны, паведамляе прэс-служба парламента гэтай балтыйскай краіны.
Змяненні прадугледжваюць забарону на імпарт з Беларусі і Расіі шэрагу прамысловых тавараў — кніг, газет, відэагульняў, спартыўных тавараў, цацак, адзення і абутку. Канчатковы пералік зацвердзіць Кабінет міністраў.
Кіраўнік камісіі Сейма па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Раймандс Бергманіс назваў рашэнне парламентарыяў працягам палітыкі па “мэтанакіраваным разрыве эканамічных сувязяў з Расіяй і Беларуссю” пры захаванні “непахіснай падтрымкі Украіны ў яе барацьбе за свабоду і незалежнасць”.
“Гэта яшчэ адзін важны крок на шляху да спынення эканамічных стасункаў з дзяржавамі-агрэсарамі”, — падкрэсліў ён.
Адзначаецца, што забаронена імпартаваць згаданыя тавары з іншых краін, калі прадукцыя вырабленая ў Беларусі або РФ.
“Новае рэгуляванне ахоплівае асобныя групы тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для распаўсюду прапаганды і дэзінфармацыі, — адзначае прэс-служба Сейма. — Вызначана, што Кабінет міністраў да 1 сакавіка і надалей штогод мае ацэньваць уплыў забароны на імпарт на бяспеку латвійскага грамадства і грамадскія інтарэсы, а таксама прадстаўляць Сейму справаздачу з вынікамі гэтай адзнакі”.
Забарона на імпарт, якая ўводзіцца законам, будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2027 года.
Цяпер дакумент мае падпісаць прэзідэнт Латвіі. Закон набудзе моц на наступны дзень пасля афіцыйнага апублікавання.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў плошча жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, зменшылася ў 2,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка

