Развітанне са Святланай Курс адбудзецца 26 ліпеня ў Варшаве

Ілюстрацыйнае фота: David Tomaseti / unsplash.com
23 ліпеня, Позірк. Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс адбудзецца 26 ліпеня ў польскай сталіцы, паведамляе варшаўскі Музей вольнай Беларусі.
Памінальная імша распачнецца а 14:00 у касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Грамадзянская паніхіда адбудзецца у 15:30 у Музее вольнай Беларусі (вул. Фоксаль, 11).
Адзначаецца, што сям’я спачылай просіць “абмежаваць колькасць кветак”.
54-гадовая Курс памерла 20 ліпеня ад анкалагічнага захворвання.
Раней паведамлялася, што збор 6 тыс. еўра на пахаванне Курс, абвешчаны на сайце фонду салідарнасці BySol 22 ліпеня, дасягнуў мэты менш чым за суткі.
Згодна з актуальнай інфармацыяй, ужо ахвяравана больш за 6,5 тыс. еўра.
Стужка навін
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



