Выйшаў на волю сын Анатоля Лябедзькі, адбыўшы тэрмін пазбаўлення волі
23 ліпеня, Позірк. Выйшаў на волю сын дарадцы дэмлідэра Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі 40-гадовы Арцём Лябедзька, вынікае з паведамлення на старонцы Лябедзькі-старэйшага ў “Фэйсбуку“.
Палітык напісаў адно слова “Сын”. Яго пачалі віншаваць з вызваленнем, той падзякаваў.
Сям’я Лябедзькі-малодшага жыве ў Беларусі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязень “выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну ў ліпені 2026 года”.
Крыніца “Позірку” пацвердзіла інфармацыю аб вызваленні.
24 жніўня 2023 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Арцёма Лябедзьку да пазбаўлення волі на 3,5 гады ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Ён быў прызнаны вінаватым у “фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” ў рамках старой рэдакцыі Крымінальнага кодэкса (арт. 3612; цяпер гэта артыкул аб “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”).
“Мне балюча, але я ганаруся, што наш сын паказаў велізарнай колькасці людзей і сваёй дачкі, як у цяжкай сітуацыі застацца чалавекам і грамадзянінам”, — заявіў “Позірку” Анатоль Лябедзька пасля вынясення прысуду яго сыну, выказаўшы надзею, што той апынецца на волі раней, чым вызначыў суд.
У лістападзе 2023 года Арцём Лябедка быў унесены ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
-
Палітыка
-
Грамадства
-
ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства, Эканоміка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Палітыка, Эканоміка
-
Бяспека, Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства
-
Грамадства, Эканоміка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Эканоміка