Мінск 22:49

За першае паўгоддзе МАРГ разгледзеў 77 скаргаў па дзяржзакупках

22 ліпеня, Позірк. Пра разгляд у першай палове 2026 года 77 скаргаў па дзяржаўных закупках паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Паводле інфармацыі ведамства, больш за 36% гэтых скаргаў былі прызнаныя абгрунтаванымі поўнасцю або часткова.

У некаторых выпадках суб’екты гаспадарання не згаджаюцца з рашэннем камісіі МАРГ па дзяржзакупках і звяртаюцца ў суд, адзначылі ў ведамстве.

Раней МАРГ паведамляў пра вынікі маніторынгу працэдур дзяржзакупак пры будаўніцтве аб’ектаў для патрэб устаноў аховы здароўя, адукацыі, сельскай гаспадаркі. Парушэнні былі выяўлены ў 43% правераных працэдур. Агулам маніторынг ахапіў 131 працэдуру.

Сярод асноўных парушэнняў — неправамернае ўстанаўленне патрабаванняў да ўдзельнікаў працэдур, умоў прымянення прэферэнцыйнай папраўкі. МАРГ таксама прадухіліў правядзенне працэдур дзяржзакупак з парушэннем заканадаўства на суму каля 13,2 млн рублёў за ўказаны перыяд.

Падзяліцца: