Сябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 24 ліпеня 2026 года ў 12:25

23 ліпеня, Позірк. Сябры археолага Эдварда Зайкоўскага, які памёр год таму, плануюць выдаць падрыхтаваную ім манаграфію пра святыні Беларусі. Аб гэтым паведаміла “Позірку” незалежная даследчыца, былая супрацоўніца Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вераніка Лебедзь.
“Эдвард Зайкоўскі — чалавек унікальны, ён не толькі памятаў, але і зафіксаваў важны пласт нашай спадчыны, а менавіта святыя месцы на Беларусі: камяні, крыніцы, капішчы, легенды і паданні пра іх”, — адзначыла Лебедзь.
Паводле яе слоў, інфармацыю Зайкоўскі здабываў доўга і скрупулёзна, як у архіўных дакументах ад папярэдніх даследчыкаў, так і праз кантакты з мясцовым насельніцтвам у экспедыцыях.
Даследчыца падкрэсліла, што кола інтарэсаў Зайкоўскага не было абмежаванае некалькімі тэмамі. Сярод найбольш вядомых кніг археолага яна назвала “Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі”, “Старажытная беларуская кухня”, “Археалогія Беларусі”, “Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік”.
З нагоды першай гадавіны смерці Зайкоўскага беларусы сабраліся на вечарыну памяці ў Варшаве. Таксама, паводле звестак Лебедзь, у касцёлах і цэрквах Мінска, Варшавы, Вільнюса і Мілана сябры маліліся ў памяць пра навукоўцу.
“Калі будзе створаны Пантэон нябеснай Беларусі, ён годна ўвойдзе туды, таксама як і многія іншыя дзеячы”, — упэўненая суразмоўца.
Лебедзь лічыць неабходным перавыдаваць яго публікацыі, уключаць вынікі яго даследванняў у працы іншых аўтараў. “Самае важнае — не згубіць назапашаную памяць, перапрацаваць сабраны Эдвардам матэрыял для перадачы наступнаму пакаленню беларусаў”, — заявіла яна.
Эдвард Зайкоўскі — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, памёр на 73-м годзе жыцця 22 ліпеня 2025 года. У 2009 годзе ўваходзіў у грамадскі арганізацыйны камітэт “Міленіум Літвы”. У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагоддзя называлі сябе літвінамі. Даследваў помнікі неаліту і бронзавага веку, паганскія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



