Рыжанкоў адкрыў у Бішкеку гандлёвы дом “Беларускія прадукты”

22 ліпеня, Позірк. Удзел у мерапрыемствах, якія “адлюстроўваюць практычнае вымярэнне двухбаковага ўзаемадзеяння”, прыняў 22 ліпеня ў рамках візіту ў Кыргызстан міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
“Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адкрыў у Бішкеку гандлёвы дом “Беларускія прадукты”, што пацвердзіла курс на пашырэнне прамой прысутнасці айчынных вытворцаў на кыргызскім рынку і стварэнне ўстойлівых каналаў паставак”, — паведамляе прэс-служба МЗС.
Таксама Рыжанкоў наведаў завод “Аўтамаш-Радыятар”, дзе, як заяўляецца, “у цэнтры ўвагі знаходзіліся прамысловая кааперацыя і сумесныя тэхналагічныя праекты”.
Падчас наведвання групы кампаній ТМ “Тойбас” і аграпрамысловага холдынгу ЗАТ “Аталык Груп” бакі ацанілі магчымасці партнёрства ў аграрным сектары і харчовай індустрыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, Рыжанкоў наведаў Нацыянальны гістарычны музей Кыргызстана, дзе “пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей”.
Раней паведамлялася, што міністр замежных спраў Кыргызстана Жээнбек Кулубаеў на перамовах з Рыжанковым у Бішкеку 22 ліпеня запрасіў Беларусь узяць удзел у працы Другога Сусветнага горнага саміту ў 2027 годзе.
Адзначалася, што бакі абмеркавалі “актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы палітычнае, гандлёва-эканамічнае і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва“. “Асаблівая ўвага“ была нададзена “рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе папярэдніх кантактаў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, парламентаў і ўрадаў”.
Таксама заяўлялася, што міністры “надалі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы ААН, СНД, ЕАЭС, ШАС і АДКБ“. Рыжанкоў павіншаваў Кыргызстан з абраннем нясталым членам Савета Бяспекі ААН на 2027–2028 гады.
Рыжанкоў запрасіў Кулубаева наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.
Візіт кіраўніка МЗС у Кыргызстан праходзіць 21–26 ліпеня.

- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваПадазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе на шляху ў Санкт-ПецярбургМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


