Накіраваная ў суд справа пра гібель сужэнцаў на аўтастанцыі ў Чавусах, абвінавачаны — кіроўца аўтобуса

31 ліпеня, Позірк. Накіраваная ў суд крымінальная справа 42-гадовага жыхара Чавусаў, якому інкрымінаванае “парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці двух асобаў”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Згодна з матэрыяламі следства, 16 траўня 2026 года абвінавачаны — кіроўца рэгулярнага гарадскога маршруту, пакідаючы аўтобус на аўтастанцыі, “адцягнуўся на размову па мабільным тэлефоне”.
“У выніку праяўленай няўважлівасці ён не заглушыў рухавік і не выкарыстаў стаяначны тормаз, чым парушыў ПДР і ведамасныя інструкцыі, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку аўтобус пачаў самаадвольны рух і здзейсніў наезд на сужэнцаў — мужчыну (1959 года нараджэння) і жанчыну (1956), якія ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы”.
Ад пачатку расследавання справы абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Пракурор пакінуў меру стрымання без зменаў.
Згодна з Крымінальным кодэксам, ч. 3 арт. 317, паводле якой будуць судзіць кіроўцу аўтобуса, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю ці без гэтага.
30 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці паведаміла пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне ў абласным цэнтры. Як адзначалася, 33-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ “здзейсніў наезд на жанчыну 1956 г.н., якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе”. Пацярпелая памерла на месцы.
За тры дні (24–26 ліпеня) у Беларусі было зарэгістравана 29 ДТЗ, у якіх загінула 10 чалавек і 46 было траўмавана, паведаміў 27 ліпеня першы намеснік начальніка ГУ ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.
Колькасць ДТЗ знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ чэрвені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,21% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка



