Сайт найбуйнейшага польскага інфармагенцтва атрымаў у Беларусі “экстрэмісцкі” статус

31 ліпеня, Позірк. Сайт найбуйнейшага польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Polska agencja prasowa; pap.pl) далучаны ў Беларусі да “экстрэмісцкіх матэрыялаў“.
Як вынікае з абноўленага спіса на сайце Міністэрства інфармацыі, рашэнне аб гэтым прыняў 28 ліпеня суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Гэты крок беларускіх уладаў з’яўляецца “спробай абмежаваць доступ да дакладнай і незалежнай інфармацыі”, заявіў генеральны дырэктар РАР Марэк Блоньскі.
Паводле яго слоў, якія перадае агенцтва, супрацоўнікі “працягнуць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі”.
“Гэтае рашэнне не зменіць нашы прынцыпы або метады работы, — падкрэсліў кіраўнік. — Пры гэтым мы з асаблівай адказнасцю ставімся да бяспекі нашых крыніц і атрымальнікаў у Беларусі”.
РАР прыводзіць каментар беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, якая назвала рашэнне Мінска “прызнаннем працы РАР па распаўсюджванні дакладнай і незалежнай інфармацыі”: “Гэта знак таго, што ваша праца важная і даходзіць да беларусаў. І рэжым у чарговы раз дэманструе сваю слабасць і абсурднасць”.
У ліпені 2023 года стала вядома, што КДБ забараніў уезд у Беларусь на пяць гадоў карэспандэнту РАР Юстыне Прус, якая працавала ў краіне з 2016-га (на сёння яна кіраўніца міжнароднага аддзела агенцтва. — “Позірк“.).
Прус знаходзілася ў краіне падчас масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, асвятляла міграцыйны крызіс, які пачаўся ў 2021-м. Яе запрашалі на асобныя мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

