Мінск 14:34

У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ пяць чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

31 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 31 ліпеня дадало яшчэ пяць чалавек у спіс “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.811 пазіцый.

З пазнакай “адбывае пакаранне” ўнесеныя звесткі двух чалавек: Аляксандра Ванчанкі і Аляксандра Баранава. Абодва асуджаныя паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК.

28 траўня праваабаронцы прызналі Баранава палітвязнем. Паводле іх звестках, мужчына праходзіў па “справе Беларускага Гаюна”. Прыгавор ім невядомы.

Ванчанку прызналі палітвязнем 23 чэрвеня. У траўні ён быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Апеляцыйная скарга на вырак была адхіленая.

З пазнакай “судзімасць не пагашаная” (як правіла, сведчыць пра пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі) у спісе фігуруюць трое — Рэнат Пелагайчык (ч. 1 арт. 342), Вадзім Жарабілаў (ч. 1 і 2 арт. 3614) ды Наталля Назарава (ч. 1 арт. 130).

Даведка “Позірку”:

  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Падзяліцца: