Мінск 14:37

Перад выходнымі на таргах патаннелі долар і юань

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

31 ліпеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 ліпеня 2026 года.

Каціроўка долара знізілася да 2,9058 (-0,26%; -0,0075), юаня — да 4,3135 за 10 (-0,25%; -0,011).

Расійскі рубель падаражэў да 3,663 за 100 (+0,02%; +0,0006), еўра — да 3,3413 (+0,33%; +0,0109).

На адыходзячым працоўным тыдні (27–31 ліпеня) курс долара вырас на 0,88% (з 2,8805 да 2,9058 рубля), еўра — на 2,13% (з 3,2715 да 3,3413), юаня — на 1,34% (з 4,2565 да 4,3135 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,64% (з 3,6866 да 3,663 за 100).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).

Як паказаў праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, паводле гэтага паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўні), Малдовы — 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самоні).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — на 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

Падзяліцца: