Урад ізноў увёў ліцэнзаванне вывазу адходаў шкла, макулатуры, увозу тавараў з драўніны
13 жніўня, Позірк. Часовае ліцэнзаванне знешнегандлёвых аперацый са шклом, макулатурай (экспарт) і таварамі з драўніны (імпарт) зноў уводзіцца ў Беларусі. Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, прадугледжваецца ўвядзенне ў аднабаковым парадку тэрмінам на шэсць месяцаў ліцэнзавання ўвозу асобных відаў тавараў з драўніны, аналагічных тым, што вырабляюцца ў краіне.
Мяркуецца, што мера “будзе садзейнічаць павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці, пашырэнню асартыменту выпускаемай айчыннай імпартазамяшчальнай прадукцыі і яе рэалізацыі на ўнутраным рынку”.
Ліцэнзаванне вывазу з адходаў шкла і макулатуры ўведзена “з мэтай падтрымкі беларускіх вытворцаў, стварэння спрыяльных умоў для развіцця новых вытворчасцяў, павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, змяншэння вывазу сыравіннага рэсурсу з краіны і ліквідацыі сыравіннага дэфіцыту”.
У траўні 2025 года Савет міністраў у чарговы раз увёў патрабаванне атрымліваць ліцэнзію на імпарт асобных тавараў з драўніны.
У дакуменце гаворка ішла аб плітах драўнянастружкавых, з арыентаванай габлюшкай (OSB), драўнянавалакністых з драўніны або іншых адраўнелых матэрыялаў з даданнем або без дадання смол або іншых арганічных рэчываў. Таксама ў пералік былі ўключаныя вокны, гаўбечныя дзверы, іх рамы, папера, кардон, мяшкі з паперы, скрыні і драўляная мэбля.
Ліцэнзаванне імпарту асобных відаў тавараў з драўніны было ўведзена 9 верасня 2022 года, з тых часоў неаднаразова падаўжалася.
Прадукцыя беларускай лясной галіны знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі праз удзел Мінска ў вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
6 студзеня ўрад забараніў свабодна вывозіць адходы шкла з Беларусі, летась у кастрычніку было ўведзена ліцэнзаванне вывазу з Беларусі рэгенеруемых паперы або кардона (макулатуры і адходаў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



