Рассельгаснагляд не прапусціў у Смаленскую вобласць 56 тон беларускіх памідораў праз “вірус карычневай маршчыністасці”

18 жніўня, Позірк. Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) не прапусціла ў Смаленскую вобласць тры партыі свежых памідораў агульнай масай каля 56 тон.
“З 13 па 14 жніўня 2026 года <…> у пункце надгляду падкаранціннай прадукцыі каля беларуска-ўкраінскай мяжы па выніках каранціннай фітасанітарнай экспертызы ў трох партыях свежых таматаў агульнай масай каля 56 т выяўлены вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата”, — паведамляе ведамства.
Адзначаецца, што памідоры вырашчаныя ў Віцебскай вобласці, прызначаліся для “спажыўцоў Маскоўскай, Калінінградскай і Смаленскай абласцей”.
“У мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранціннага аб’екта на тэрыторыю Расіі ўсе выяўленыя заражаныя партыі таматаў у дзень выяўлення былі вернутыя адпраўніку. Уладальнікам грузу абвешчаныя засцярогі аб недапушчальнасці парушэння абавязковых фітасанітарных патрабаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гл. таксама:
Белстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



