Лукашэнка разлічвае на “раўнапраўны дыялог” з новымі ўладамі Венгрыі

19 жніўня, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла ўвечары 19 жніўня пра яго віншаванне Андрашу Баку з нагоды абрання на пасаду прэзідэнта Венгрыі.
“Упэўнены, велізарны гістарычны досвед і мудрасць венгерскага народа будуць і ў далейшым арыентаваць вашу краіну на адкрытае і ўзважанае ўзаемадзеянне на сусветнай арэне, у тым ліку з Беларуссю, якая, як і Венгрыя, займае асаблівае месца ў цэнтры Еўропы — на скрыжаванні культур і цывілізацый”, — заявіў віншавальнік.
Мінск, паводле яго слоў, “нязменна зыходзіць з таго”, што “раўнапраўны дыялог з улікам нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў з’яўляецца трывалым падмуркам для сапраўды плённага супрацоўніцтва”.
13 красавіка, віншуючы старшыню апазіцыйнай партыі “Ціса” Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі, Лукашэнка выказаў надзею на тое, што “моцны голас Венгрыі на міжнароднай арэне будзе і ў далейшым гучаць у духу прагматызму, накіраванасці на падтрыманне ўсеагульнай бяспекі, павагі да ўсіх народаў”.
Перамога партыі “Ціса” на выбарах у Дзяржаўны сход Венгрыі 12 красавіка завяршыла 16-гадовае кіраваньне партыі “Фідэс” прэм’ер-міністра Віктара Орбана, які праводзіў, асабліва ў апошнія гады, антыэўрапейскую, антыўкраінскую, прарасійскую палітыку.
17 красавіка ў інтэрв’ю амерыкана-кубінскаму журналісту Рыку Санчэсу для падкантрольнага Расіі міжнароднага тэлеканала Russia Today Лукашэнка заявіў, што перамога ў Венгрыі на парламенцкіх выбарах партыі “Ціса” звязаная з “сур’ёзнымі заганамі, асабліва ва ўнутранай палітыцы”, партыі “Фідэс”.
11 жніўня парламент Венгрыі абраў былога суддзю ЕСПЧ і экс-кіраўніка Вярхоўнага суда Венгрыі Андраша Баку прэзідэнтам, ён атрымаў падтрымку 140 з 199 дэпутатаў. На пасаду прэзідэнта Бака ўступіў 19 жніўня. Раней у адстаўку сышоў папярэдні прэзідэнт, стаўленік партыі “Фідэс” Тамаш Шуёк.
Венгрыя як член Еўрасаюза фармальна падтрымлівае санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў, аднак прадстаўлена ў Беларусі на ўзроўні амбасадара (вышэйшы ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва) — разам з членам ЕС Славакіяй, дзе прэм’ер-міністрам з’яўляецца прарасійскі настроены Роберт Фіца.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за палову аб'ёму ВУП забяспечылі з пачатку года Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



