Рассельгаснагляд не ўпусціў у РФ з Беларусі 40 тон іспанскага шпіку
21 жніўня, Позірк. Аб спыненні спробы ўвозу з Беларусі каля 40 т свінога шпіку 17 жніўня праз пункт пропуску Чырвоная Горка (Смаленская вобласць) паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Два грузавыя аўтамабілі рухаліся пад кіраваннем грамадзян Беларусі, якія перавозілі партыю названага тавару ў палімернай плёнцы. Шпік меў адбіткі ветэрынарных клеймаў іспанскага завода-вытворцы. Пры гэтым у яго адсутнічалі ветэрынарныя сертыфікаты і іншыя таварасуправаджальныя дакументы.
У адпаведнасці з указаннем Рассельгаснагляду з 1 лютага 2009 года ўвоз прадукцыі гэтага іспанскага прадпрыемства ў краіну “часова абмежаваны” (вытворца і прычыны не называюцца).
Грузавікі змешчаныя на аўтастаянку. Праводзіцца поўная выгрузка тавару і адбор узораў “для выключэння заносу хвароб жывёл і прыняцця канчатковага рашэння аб руху грузу”.
За мінулы перыяд 2026 года “ў выніку сумеснай працы з праваахоўнымі органамі і мытнымі службамі” да ўвозу з Беларусі не дапушчана і накіравана на перапрацоўку ў нехарчовых мэтах больш за 65 т “аналагічнай небяспечнай прадукцыі”, паведамляе служба.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


