Лукашэнка паляцеў да Пуціна абмяркоўваць “забеспячэнне бяспекі”
27 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю”, паведамляе 27 жніўня яго прэс-служба.
Запланаваны перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Яны “абмяркуюць ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва”, “абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, тэматыцы забеспячэння бяспекі”.
Адбудзецца таксама сустрэча з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным: “У цэнтры ўвагі будуць практычныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыя кааперацыйных праектаў”.
Чарговую сустрэчу з Пуціным Лукашэнка анансаваў 25 жніўня ў Менску на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым. Дата не называлася.
У апошні раз яны сустракаліся каля двух месяцаў таму ў рэзідэнцыі кіраўніка РФ на Валдаі (Наўгародская вобласць).
26 чэрвеня прэс-служба Лукашэнкі паведаміла аб пачатку яго візіту ў РФ. Пазней стала вядома аб яго сустрэчы з Пуціным. 27 чэрвеня было заяўлена, што яны “працягваюць зносіны”. Падрабязнай інфармацыя аб змесце іх перамоваў не публікавалася. З заявамі яны не выступілі, пратакольныя фота таксама не былі апублікаваны.
Мінск заяўляў, што гаворка ішла аб “узаемадзеянні ў розных сферах, рэалізацыя сумесных праектаў”, “міжнароднай тэматыцы і абстаноўцы ў рэгіёне”.
Прэс-служба Пуціна адчыталася аб абмеркаванні “парадку дня Саюзнай дзяржавы, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і рэалізацыю сумесных праектаў у галіне эканомікі, а таксама пытанні, звязаныя з рэгіянальнай бяспекай”.
2 чэрвеня паведамлялася аб чарговай тэлефоннай размове Лукашэнкі і Пуціна.
Яны таксама сустракаліся ў Астане (Казахстан) у рамках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў 28–29 траўня. Перад гэтым яны размаўлялі па тэлефоне 15 траўня – абмяркоўвалі, як заяўлялася, пытанні эканомікі і абароны.
9 траўня Лукашэнка ўдзельнічаў у мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Маскве. У рамках візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.
12 красавіка яны абмяркоўвалі па тэлефоне “актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, у тым ліку “ў гандлёва-эканамічнай сферы”. Да таго ў 2026 годзе Лукашэнка і Пуцін, паводле паведамленняў іх прэс-службаў, стэлефаноўваліся 21 сакавіка, 8 і 19 лютага.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку жніўня з Грузіі выслана 320 замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
