Банк у Магілёве абрабаваў 40-гадовы мясцовы жыхар — СК

29 лістапада, Позірк. Пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў рабаванні аддзялення банка ў Магілёве, услед за Міністэрствам унутраных спраў паведаміў Следчы камітэт.
Адзначаецца, што ў ходзе пошукавых мерапрыемстваў і агляду прылеглай да банка тэрыторыі, а таксама найблізкай лесапалосы знойдзены “прадмет, вонкава падобны з пісталетам”.
“Па выніках даследавання біялагічныя сляды, узятыя са зброі, супалі з генатыпам 40-гадовага жыхара Магілёва. Мужчына быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па падазрэнні ў здзяйсненні разбою”, — гаворыцца ў паведамленні.
З удзелам фігуранта праводзяцца следчыя дзеянні. Ён, як паведамляецца, “дае прызнальныя паказанні”.
“Па месцы жыхарства сваякоў затрыманага выяўленая і канфіскаваная частка з выкрадзеных грашовых сродкаў”, — адзначае СК.
У паведамленні МУС аб затрыманні падазраванага гаварылася аб некалькіх сутках “карпатлівай працы” аператыўнага штаба ў кругласутачным рэжыме. Заяўлялася, што асоба нападніка была ўстаноўленая “па гарачых слядах”.
Адзначалася, што міністр унутраных спраў Іван Кубракоў знаходзіцца ў Магілёве. Пад яго кіраўніцтвам “працягваецца праца па ўстанаўленні абставінаў здзейсненага злачынства”.
Згаданы аператыўны штаб быў створаны ў Магілёве 27 лістапада паводле ўказання Кубракова. У яго, як паведамлялася, увайшлі “самыя дасведчаныя супрацоўнікі розных падраздзяленняў крымінальнай міліцыі МУС, УУС і органаў унутраных спраў магілёўскага гарнізона”.
Рабаванне аддзялення “Беларусбанка” было здзейснена ўвечары 26 лістапада.
Невядомы мужчына, паводле інфармацыі МУС, “пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, завалодаў грашовымі сродкамі на суму каля 8 тыс. рублёў і ўцёк”.
Магілёўскі міжраённы аддзел СК распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 207 КК (разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры).

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


