Палітзняволенай Таццяне Канеўскай забаранілі перадачы і спатканні, яе змясцілі ў адзіночную камеру
14 красавіка, BPN. Палітзняволенай Таццяне Канеўскай, якая адбывае пакаранне ў магілёўскай турме, забаранілі перадачы і спатканні, яе змясцілі ў адзіночную камеру. Як паведамілі BPN блізкія 55-гадовай Канеўскай, ёй таксама не аддаюць лісты ад знаёмых і сяброў. “Ёсць толькі званок раз на месяц, але паразмаўляць даюць 15 хвілін”, — зазначыў адзін з суразмоўцаў.
У студзені 2022 года Канеўскай пагоршылі ўмовы ўтрымання, перавёўшы з гомельскай жаночай калоніі ў турму ў Магілёве.
Канеўская адбывала пакаранне — 6 гадоў пазбаўлення волі — на падставе прыгавору па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).
У лістападзе мінулага года Канеўскую на 20 дзён змяшчалі ў ШІЗА гомельскай калоніі. Там палітзняволенай паведамілі, што яна мае статус “злоснага парушальніка”. Тады яе абмежавалі ў грошах на пакупкі ў краме пры калоніі, забаранілі спатканне з блізкімі і перадачы.
Канеўская — адна з лідараў кампаніі “Маці 328”, якая змагалася супраць працяглых тэрмінаў для затрыманых паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У 2020 годзе была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. 8 жніўня 2020 года, за дзень да асноўнага галасавання, яе затрымалі.
У Канеўскай чатыры сыны. Малодшаму Георгію 14 гадоў. Увесну 2021 года сярэдняга сына Зміцера асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за негатыўны каментар на адрас міліцыі ў тэлеграм-канале.
У лістападзе — снежні 2021 года сын Канеўскай Аляксей адсядзеў 30 сутак за з’яўленне на судзе, дзе ён быў сведкам, у масцы з надпісам “Сумленныя людзі”. Суд палічыў гэта несанкцыянаваным пікетам.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


